Telegram Group Search
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Цвіці, мая калючая шыпшына!
Пара святла і радасці прыйшла.
I матылёк зноў кружыць над лагчынай,
I зноў на кветкі падае пчала.

Цвіце барвенак – белы і ружовы.
Крынічнік сіні шыецца ў траву.
Шумяць бары, пяюць мае дубровы,
I пах дзівосны кружыць галаву.

На гэты луг бягу я раннем волкім,
У гэты гай спяшаю па pace.
Тут незабудкі, медуніцы, смолкі
I новы дзень трывогу ўжо нясе.

Званочкаў не тапчы на дзікіх сцежках!
Маю шыпшыну не ламай, не рві !
I санцацвет аранжавай усмешкай
Азорыць час пяшчоты і любві."

( ВІКТАР ГАРДЗЕЙ )

Беларускія кветкі : лясныя, лугавыя, палявыя - даступныя кожнаму, сціплыя, кожная - загадка, свой бутон, свой пах, сваё прызначэнне, свае лекавыя ўласцівасці і сваё месца ў зёлкавым суквецці. Радасць чалавечаму воку і цэлы Сусвет для казурак !

Ад букетаў - сабраных-несарваных - ідзе радасць сузірання і цяпло энергій...Vivat, наш стракаты і родны, кветкавы свет ! З твайго непаўторнага пазла складаецца хараство роднай Беларусі.

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЖДАНОВІЧЫ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛІДА. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕДАРУСАЎ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 18 чэрвеня.

Воблачна з праясненнямі.
🌧 На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы,
️ месцамі навальніцы.
🌪 Вецер заходні ўмераны да парывістага,
У асобных раёнах моцны парывісты.
Максімальная тэмпература паветра + 18.. + 24°з,
па паўднёвым захадзе да + 26°С.

У Мінску:
воблачна з праясненнямі.
🌧 Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80%),
️ магчымая навальніца.
Вецер заходні ўмераны да парывістага.
Тэмпература паветра:
раніцай +14.. +17 ° з,
днём +20.. +22 ° з,
увечары +16.. +19°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

18 чэрвеня – Дарафееў дзень.

У царкве ўшаноўваюць свяшчэннапакутніка Дарафея Цірскага, які жыў у 3-4 стагоддзях. Дарафей служыў біскупам у Фінікійскім горадзе Ціры. У перыяд ганення на хрысціян пры імператары Дыяклетыяне ён хаваўся ад язычнікаў; вярнуцца ў Цір біскуп змог толькі пасля таго, як на трон узышоў імператар Канстанцін, які выдаў Міланскі эдыкт. Такую назву атрымаў дакумент, які абвяшчаў рэлігійную памяркоўнасць на тэрыторыі Рымскай імперыі. Дарафей кіраваў сваёй епархіяй каля 50 гадоў. Святы Дарафей лічыцца аўтарам "Сінопсісу" - сходу паданняў аб жыцці прарокаў і апосталаў.

У народзе верылі,што «на Дарафея» сняцца прарочыя сны і квітнее сон-трава. Калі знайсці такую кветку, то яна можа ад бессані выратаваць, бо сцішае душэўны непакой.

Былі такія прыкметы:
калі на Дарафея цёпла – зерне будзе буйным;
калі ў першай палове дня выпалаць пустазелле,то яно болей не вырасце.

Сення імянны ў Васілісы, Віктара, Галіны, Дарафея, Ігара, Нікі, Паўла, Фёдара.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЕ СВЯТА.

МУЗЫКА ЗВАНОЎ.

У тыдзень першы па Пяцідзесятніцы і Ўсіх святых на тэрыторыі храма іконы Божай Маці «Лекарка» прайшоў Вечар звона з удзелам парафіяльных званароў Бабруйскай і іншых епархій. У канцэртнай праграме ўдзел прынялі:
- Скрыпка « Яніна»;
- мужчынскі хор "Усіхсвяцкі",
- рэгент Дзмітрый Такмакоў;
- спявак, паэт і кампазітар Віталь Гардзей;
- спявак і вядучы Дзмітрый Аўчарэнка;
- маладзёжны рух пры храме «Філія».


#БабруйскаяЕпархія
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Мы павінны навучыцца так глядзець адзін на аднаго,як на самае каштоўнае, што ёсць на свеце».

Мітрапаліт Антоній Суражскі
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

ГАДАВІНА ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ.

22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.Веніямін, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі блаславіў 22 чэрвеня 2025 года ў прыходах і манастырах Беларускага Экзархата ўзнесці малітвы, прымеркаваныя да Дня ўсенароднай памяці.

Малітоўнае Прадстаянне пройдзе ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы — за Боскай літургіяй будуць узнесены асаблівыя прашэнні ў памінальнай Екценні: "Аб вождех, воінах і пра ўсіх, у гады Вялікай Айчыннай вайны за Айчыну і народ жыццё сваё паклалі, у палоне умученных, ад цяжкіх ран, голаду і пазбаўленняў памерлых».

У 12: 00 па ўсёй Беларусі будзе здзейснены пахавальны звон — у памяць аб ахвярах вайны і генацыду беларускага народа.

У парафіях, якія маюць памятныя месцы, звязаныя з трагічнымі падзеямі часоў вайны пасля заканчэння літургіі будзе здзейснена памінальная літыя з удзелам вернікаў.
2025/06/29 13:10:40
Back to Top
HTML Embed Code: