НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.
КАНФЕРЭНЦЫЯ ДА 80-ГОДДЗЯ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ.
"Сведка веры і міласэрнасці" - канферэнцыя пад такой назвай аб'яднала прадстаўнікоў розных канфесій, дзяржаўнай улады і генеральнай пракуратуры. Сустрэча - ініцыятыва Касцёла, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі і 150-годдзю кангрэгацыі сясцёр-назарэтанак у Беларусі. Манашкі з Навагрудка ў гады вайны здзейснілі подзвіг самаахвярнасці і чалавечнасці. У жніўні 1943 года яны дабраахвотна ахвяравалі ўласным жыццём - дзеля жыццяў 120-ці мірных грамадзян, якіх збіраліся растраляць фашысты.
Канферэнцыя прысвечана не толькі сёстрам-назарэтанкам, але і ўсім каталіцкім вернікам, святарам і манахам, якія супрацьстаялі фашызму.
Гэта і ксяндзы Юрый Кашыра і Антоні Ляшчэвіч з Росіцы. У вайну ледзь не быў расстраляны Казімір Свёнтэк - будучы кардынал Беларусі.
Напрыканцы сустрэчы прадстаўнік генеральнай пракуратуры агучыў новыя лічбы матэрыялаў раследванняў па справе генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Фота #МАТУЛЯ

ТБ-ЭФІР.
СЁСТРЫ-НАЗАРЭТАНКІ : ПОДЗВІГ КАТАЛІЦКІХ МАНАШАК.
https://news.by/news/obshchestvo/podvig-monakhiney-iz-novogrudka-pochtili-na-konferentsii-v-minske

news.by
Подвиг монахиней из Новогрудка почтили на конференции в Минске
В 1943 году сестры-назаретанки отдали свои жизни за спасение 120 местных жителей
Forwarded from Grodnensis.by
У Магілёве пройдзе майстар-клас па мастацтве іканапісу
https://grodnensis.by/anonsy/13315-u-mahileve-proidze-maistar-klas-pa-mastatstve-ikanapisu.html

ПРАВАСЛАЎНАЕ ВЫДАННЕ.
МІНСКАЯ ДУХОЎНАЯ СЕМІНАРЫЯ.
Выйшла новае навуковае выданне пра гісторыю Мінскай духоўнай семінарыі.
https://minds.by/news/vyshlo-novoe-nauchnoe-izdanie-ob-istorii-minskoj-duhovnoj-seminarii/

ПРАВАСЛАЎНАЕ СВЯТА.
ІКОНА БАГАРОДЗІЦЫ
"ГОДНА ЁСЦЬ" : УШАНАВАННЕ.
24 чэрвеня 2025 года, у дзень ушанавання іконы Божай Маці, названай «Годна ёсць» («Мілуючая»), епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Амуросій узначаліў Боскую літургію ў храме ў гонар святога прарока Іллі аг. Дукора Пухавіцкага р-на.
Гэты дзень асабліва значны для прыходу храма, так як у аг. Дукора, размешчаным у Пухавіцкім раёне, малітоўна шануюць Дукорскі вобраз Прасвятой Багародзіцы.
Абраз з'яўляецца важнай святыняй для мясцовых жыхароў і паломнікаў, якія прыязджаюць сюды, каб ушанаваць яе і звярнуцца да Багародзіцы за абаронай і благаслаўленнем.
#БарысаўскаяЕпархія

ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...
"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."
Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Плачуць хмары. Мокнуць клёны.
Летні дождж са мной вальсуе.
З дынамічнасцю шалёнай
На асфальце ён пульсуе.
Forte, semplice, veloce…
Гэты танец – страсці мора.
Што мне дождж цяпер прарочыць:
Мора шчасця альбо гора?
Рытм мелодыі б’е ў скроні,
Як у песні без куплетаў.
Кропля на маёй далоні –
Бы сляза душы паэта."
( ІРЫНА ХАДАРЭНКА )
За вокнамі, на сон - начныя рытмы цемры і... дажджу !
Наш заўзяты спадарожнік "з лейкай" і ў ранку, і ўвечары - не стамляецца мыць лістоту, кветкі паліваць, і людзям дапамагае адпаліраваць іх ганкі і двары...
Дзякуй-дзякуй, лівень ! Пад твае мелодыі класна адпачываць і будзе добра спацца...
ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"І вось на нівы, на кусты,
І на лістоту,
Скрозь —
Ударыў колкі і густы,
Нібы іголкі, дождж.
Маланкі стрэламі ўстаюць,
У бубен сыпле гром...
І я, захоплены, стаю,
Абдожджаны кругом.
Часамі рукі працягну,
Нібы хачу ў палёт.
Набраклі мускулы.
Спіну
Пасек крамністы шрот.
Да хмар імкнуся крычучы
Ад свежых, поўных сіл:
– Сячы смялей,
У твар сячы,
Змяці дашчэнту пыл.
Памкнецца ўгору творчы сок.
З ім разам паплыву...
Цераз вясёлкі бачыць зрок
Зялёную траву."
( ПЯТРУСЬ БРОЎКА )
Хочаш знайсці вершы на любую тэму - чытай Петруся Броўку !
Адзін з самых любімых, слынных і плённых беларускіх Творцаў - сёння 120 гадоў са дня яго нараджэння !
Народны паэт нарадзіўся на Ушаччыне, яго жыццё звязана з Полацкам: ён і дэбютаваў літаратурна ў Полацкай газеце...Аўтар кніг паэзіі і прозы. Перакладчык на беларускую мову рускай і замежнай класікі.
Пётр Усцінавіч Броўка сам - класік. Наш ! Ведаем яго спадчыну і...карысна, са змястоўнасцю пражываем гэты дзень !
ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 25 чэрвеня.
Воблачна з праясненнямі.
На большай частцы тэрыторыі дажджы.
⚡ ⚡ ️ У асобных раёнах навальніцы.
Вецер паўднёва-заходні парывісты,
месцамі, а па захадзе ў многіх раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 16..+ 22°з, па поўдні да +25°з.
У Мінску:
перавага хмарнага надвор'я.
🌧 Часам дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%),
⚡️ магчымая навальніца.
Вецер паўднёва-заходні парывісты.
Тэмпература паветра:
раніцай +13..+15 ° з,
днём +17..+19 ° з,
увечары +15..+17°з.

НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
25 чэрвеня - Пётр Сонцаварот.
Дзень звязаны з царкоўнай памяццю аб прападобным Пятры Афонскім, вядомым, як Сонцаварот, і "рыбак" — ён праславіўся,будучы падзвіжнікам Афона, правёў 53 гады ў адзіноце і малітве і ачышчаў свет ад паскуддзя. Яго жыццё стала сімвалам ўнутранага ператварэння праз ласку і пакору.
З гэтым днём па-народнаму было прынята сеяць да абеду якое-небудзь белае зерне, а па абедзе – чорнае. Верылі – гэта гарантавала поспех.
Былі такія прыкметы:
🌞калі стаіць спёка, будзе добры ўкос сена;
🌧калі ідзе дождж – касіць давядзецца ў мокрае надвор'е.
🌝Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень сонца паварочваецца на зіму, а лета – на спёку.
Сёння імяніны Андрэй, Ганна, Арсень, Зянон, Іван, Ануфрый, Пётр, Сцяпан, Цімафей, Юльян, Ганна.