НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЕ СВЯТА.
НАВАГРУДСКАЕ ШЭСЦЕ.
Працэсія Божага Цела прайшла на выходных у Навагрудку.
ксёндз #ЮрыйЖэгарын

Forwarded from Grodnensis.by
Заклік да міру і лагатып Юбілейнага года: працэсію Божага Цела ў Іўі ўпрыгожылі кветкавыя дываны
https://grodnensis.by/nawiny/13314-zaklik-da-miru-i-lahatyp-yubileinaha-hoda-pratsesiiu-bozhaha-tsela-u-iui-upryhozhyli-kvetkavyia-dyvany.html

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Так бывае нечакана
Часам сэрца ўскалыхне:
Колькі мілых калыханак
Колісь мама спела мне.
Працавала мама зранку –
Адпачыць прылегла ледзь.
Я для мамы калыханку
Пачынаю ціха пець:
“Баю-бай, мая матуля,
Да цябе хай прыйдзе Сон
І пяшчотаю атуліць,
Ахіне сваім крысом.
І табе кіно пакажа
Аб тваім дзяцінстве ён.
Мы яму за гэта скажам:
“Дзякуй, добры дзядзька Сон !”
( СТАНІСЛАЎ ВАЛОДЗЬКА )
Мамачкам, як нікому патрэбны сон, бо з іх тэрмінам недасыпу, трывог, штодзённай напругі не параўнаецца ніхто і нішто !
У якім узросце маці можа заснуць спакойна ? Думаецца, няма такіх гадоў, бо заўсёды мама - гэта пра дзіцё...
Спіце-прысніце, матулі і хай спакойна адпачнуць вашы дзеці, а значыць - хай усім будзе ціхі, светлы сон !
ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Я паслаў бы, голуб,
Цябе ў любы край,
Дзе маё каханне,
Дзе мой светлы май.
Мо б занёс праз далеч
Мілай колькі слоў:
Лейлі, ты мне люба,
Жыў я і здароў.
Я сказаў бы, голуб:
Мчыся ў добры час,
Між дзяўчат пазнаеш
Мілую ты ўраз.
Ты яе пазнаеш,
Бо яна — адна,
Самая з наймілых
Мілая яна.
Што яна — красуня,
Слова нават дам.
Ну, а ці сумуе...
Ты убачыш сам."
( ЯН ЧАЧОТ )
Даты нараджэння аўтара гэтых радкоў - розняцца, але адна з іх: 24 чэрвеня 1796 года ў Слонімскай губерніі явіўся свету будучы Творца і ўдзельнік патрыятычнага літаратурнага таварыства філаматаў Ян Антоні Чачот.
Ён навучаўся разам з Адамам Міцкевічам.У 1823 годзе стварыў паэтычны клуб "Касталія".Прымерыў на сябе ваенную службу.Перажыў па жыцці нямала выпрабаванняў. Па вяртанні - збіраў і выдаваў у кнігах беларускі фальклор і па сённяшні дзень лічыцца адным з пачынальнікам беларускай літаратуры.
Вось такое яркае імя ! А верш - хай стане рамантычным пралогам новага дня.
ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 24 чэрвеня.
Пераменная воблачнасць.
🌧 На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы,
⚡️ месцамі навальніцы.
Вецер заходні,
у многіх раёнах моцны парывісты.
Максімальная тэмпература паветра + 17..+23°з.
У Мінску:
пераменная воблачнасць.
🌧 Невялікі кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%),
⚡ ⚡ магчымая навальніца.
🌬 Вецер заходні моцны парывісты.
Тэмпература паветра:
раніцай +13..+14 ° з,
днём +18..+20 ° з,
увечары +14..+16°з.

НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
24 чэрвеня - Варнава.
У царкве гэты дзень звязаны з памяццю пра апостала Варнаву - аднаго з сямідзесяці вучняў Хрыста і заснавальніка кіпрскай царквы. Таксама яго шанавалі як заступніка ўраджаю і абаронцы ад нячыстай сілы.
Па-народнаму гэты дзень называлі Сунічнікам, бо ў гэты дзень паспявалі лясныя суніцы.
У старыя часы людзі верылі, што гэта дзень цудаў, чараўнікоў і вядзьмарства. Таму забаранялася ірваць траву, бо лічылі, што па ёй апоўдні качаецца невядомая сіла, якую нельга турбаваць і якая праз траву можа перадаць чалавеку ліха.
Былі такія прыкметы:
на Варнаву ні ў якім разе нельга ірваць траву;
у гэты дзень нячыстая сіла спутвае хамуты і лейцы, таму з імі трэба было быць вельмі асцярожнымі.
Была яшчэ такая прыкмета: калі ў гэты дзень туман стаіць, то будзе шмат грыбоў.
Свае сёння адзначаюць Андрэй, Багдан, Канстанцін, Лука, Аляксандр, Ян, Марыя і Фаіна.

НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."

ТБ-ЗДЫМКІ.
"СІЛА ВЕРЫ" : МІЖКАНФЕСІЙНАЕ.
25 канфесій і рэлігійных аб'яднанняў зарэгістравана ў Беларусі. А якое яно, унутранае жыццё духоўных суполак ? І ці адпавядае наш брэнд "міжканфесійны мір" рэальнай сітуацыі ? Чаму некаторыя з абшчын не праходзяць перарэгістрацыю і ці няма небяспекі дзейнасці дэструктыўных сект у нашай краіне ?
Мы запісалі вялікае інтэрвью з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандрам Румакам і паразмаўлялі па дзясятках пытанняў.
Дзьве серыі тэлепраекта
"СІЛА ВЕРЫ" будуць прысвечаны гэтаму дыялогу...
Ёсць цікавасць ?! Паглядзіце-паслухайце у бягучую і першую ліпеньскую
пятніцу (паўтор у суботу).