group-telegram.com/muzeykolasa/7134
Last Update:
25 студзеня 2025 года а 16-й гадзіне ў межах зімовага сямейнага фестываля адбудзецца паказ батлеечных інтэрмедый ад легендарнага Алеся Лася – этнографа, музыкі і мастака, майстра старадаўніх музычных інструментаў.🎻
Батлейка – гэта беларускі народны лялечны тэатр, які быў вядомы яшчэ з XVI стагоддзя. Гэта адзін са старажытных відаў беларускага мастацтва, наша народная спадчына. Алесь Лось стаяў ля вытокаў адраджэння беларускай батлейкі, як жанра народнага тэатральнага мастацтва, пачынаючы з 1980-х гадоў.
Вас чакае містэрыальная драма "Цар Ірад" і інтэрмедыі на аснове аўтэнтычнага матэрыялу ✨
⏰ 25 студзеня, 16:00
👶🏼 Узрост не абмежаваны
📌 Кошт - 15 руб. з чалавека
📍Музей Якуба Коласа, г. Мінск, вул. Акадэмічная 5
Пры наведванні ўсіх спектакляў і майстар-класаў, уваходны білет на фестываль - 30 рублёў з дзіцяці 🙌🏻
Набыць квіткі можна ў касе музея з 10:00 да 17:30
Шчыра запрашаем кожнага далучыцца 🤍
BY Музей Якуба Коласа
Share with your friend now:
group-telegram.com/muzeykolasa/7134