Telegram Group Search
1⃣2⃣9⃣5⃣ дзён у палоне. 2⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Учора бацькі атрымалі ад Дзяніса Івашына віншавальную паштоўку да Дня Народзінаў айчыма. А сёньня ўжо я атрымала паштоўку да заўтрашніх угодкаў нашага зь Дзянісам знаёмства і першае сустрэчы. Апошнім я падзялюся з вамі ўжо заўтра, а сёньня запрашаю вас далучыцца да віншаваньняў айчыма Дзяніса і пакідаць свае зычэньні ў камэнтарах.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ І ВЯЗЬНЯМ СУМЛЕНЬНЯ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣2⃣9⃣6⃣ дзён у палоне. 3⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Сёньня мы зь Дзянісам Івашыным сьвяткуем 10 год знаёмства. Падчас тэлефоннае размовы мы, вядома, абмяняліся зь ім віншаваньнямі, а апроч гэтага падпісалі адно адному паштоўкі. Я сваю ад мужа ўжо атрымала. Таму з радасьцю дзялюся ёй з вамі:

"Сонейка мае каханае!
Сэнс жыцьця майго!
Мая чароўная Воленька!

Горача віншую цябе з Нашым Днём! З 10-годзьдзем! Маем з табою дужа паважную Дату, дзякуючы якой сталася мажлівым нашае ўзаемажыцьцё.

Кожнага дня я працягваю дзякаваць Пану Госпаду за цябе, за нашую цудоўную, фантастычную сям’ю! Без Яго пэўна не было б ані яе, ані гэтае даты. І я шчыра, неймаверна Яму ўдзячны, што маліўся - і мае малітвы былі пачутыя Ім - і Ён падарыў мне цябе, нашую неверагодную сям’ю! Дзякую Яму за гэты сапраўдны цуд! Дзякую за кожны дзень з табою, за нашае ўзаемажыцьцё!

Воленька, я насамрэч дыхаю табою, жыву, мару. Сілкуюся з нашага з табою каханьня. Ты расквеціла мае жыцьцё вагнём вясновых кветак,  удыхнула свой сонечны імклівы вецер, запаліла мэлёдыяй сваёй чароўнай душы!

Зацята й апантана кахаю цябе, Сонейка! Нясьцерпна й бязьмежна! Непахісна й ахвярна!!!

Я веру, што Пан Бог пачуе мяне і гэтым разам!

Навечна твой Дзяніска"



Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣2⃣9⃣7⃣ дзён у палоне. 4⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


На календары канец верасьня й панядзелак, таму я з радасьцю дзялюся з вамі новым, як заўжды актуальным, надзённым вершам ад Дзяніса Івашына:

"Дыяґеннае

Сталася так у сьвеце сучасным,
Што Сонца сьвеціць не для ўсіх.
Што мы камусьці - крыж на шчасьці,
Бо не жывем, як скрэпны мніх.

Мы дружна ў ланцугах ня ходзім,
Без страху ў вочы адкрыта глядзім.
Правадыру любому кажам - "Годзе!"
Не засьці Сонца - сьвятла мы хацім!"


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
МОРДАР МАЕ БЫЦЬ ЗЬНІШЧАНЫ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣2⃣9⃣8⃣ дзён у палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


У лісьце да мяне з 19 верасьня Дзяніс Івашын напісаў, што даслаў мне за дзень да таго паштоўку, якую я пакуль яшчэ не атрымала. Дзяніс напісаў, што нават выяву паштоўкі ён абіраў з адмысловым сэнсам. І хоць пасланьне я дагэтуль ня бачыла, але паводле ягоных словаў узгадала нашыя сямейныя выхады ў лес, дужа актуальныя ўспаміны напачатку восені:

"Учора даслаў табе паштовачку з прыгожым баравіком, каб ты ўзгадала, як мы з табою і бацькамі хадзілі ў грыбы. Які гэта быў фантастычны час, якая панавала суцэльная атмасфэра шчасьця! Добра, што маем гэтыя ўспаміны! Добра, што ёсьцека, што ўзгадваць! Гэта безумоўны пазытыў".

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣2⃣9⃣9⃣ дзён у палоне. 6⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Учора да маці Дзяніса Івашына прыйшлі адразу дзьве паштоўкі ад сына, датаваныя 17 і 24 верасьня. Дзяніс піша пра атрыманыя лісты з фотаздымкамі, за якія дзякуе асобна. А яшчэ Дзяніс атрымаў замоўленую ім кнігу. Праўда, пакуль яна захоўваецца на складзе, бо ён мае на руках іншыя кнігі, якія спачатку мусіць дачытаць.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ЖУРНАЛІСТ - НЕ ЗЛАЧЫНЦА!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPriaonersInBelarus
1⃣3⃣0⃣0⃣ дзён у палоне. 7⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


І вось нарэшце я атрымала таго запаветнага баравіка, якога мне Дзяніс Івашын выслаў 18 верасьня. У параўнаньні зь лістом з 26 верасьня, які таксама прыйшоў учора, то відавочна паштоўка надта затрымалася ў дарозе. Але добра, што дайшла і пацешыла словамі Дзяніса, напісанымі ягонай рукой:

"Вітаю цябе, мае каханае Сонейка, мая любая, найдаражэйшая Воленька!

У мяне пакуль усё бязь зьменаў, асаблівых навінаў няма. Збольшага сам чакаю на навіны - пазытыўныя і станоўчыя, якія набліжаюць нас з табою адзін да аднаго".


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣3⃣0⃣1⃣ дзень у палоне. 4⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Сьвежы ліст з 30 верасьня прыляцеў учора да маці ад Дзяніса Івашына. Ён адразу справаздачыцца пра атрыманыя ад бацькоў лісты з фотаздымкамі.

Ніжэй па-за фотацытатай Дзяніс піша пра свой стан і настрой (як звычайна, добры й пазытыўны). Потым ідуць больш будзённыя пытаньні й клопаты Дзяніса, а напрыканцы ліста - абавязковыя прывітаньні сваякам, сябрам і людзям добрае волі.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣3⃣0⃣2⃣ дні ў палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


У лісьце з 26 верасьня Дзяніс Івашын, віншуючы мяне з 10-ці гадовым юбілеем нашае сустрэчы, між іншым узгадаў свае адчуваньні таго дню. Не згаворваючыся, мы напісалі адно адному свае ўражаньні і эмацыйныя водклікі на нашае першае спатканьне. Спадзяюся, мой муж ужо пасьпеў атрымаць ад мяне віншавальную паштоўку (фота 1). А я пакуль падзялюся з вамі цытатай (фота 2) зь ліста Дзяніса да мяне:

"Дужа люблю прыгадваць наш Дзень. Як ён напоўніўся сьвятлом, радасьцю, пяшчотаю! Як неймаверна ўзьняўся жыцьцёвы імпэт! Як неверагодна абвастрылася пачуцьцёвае ўспрыманьне рэчаіснасьці! Нібы паноўна прыйшла Вясна. Пасьля працяглага крывіцкага дажджу, разрываючы хмаравіньне зазіхацела Сонца. Нібы пасьля маруднага ўздыму на гару - апынуўся на вяршыні сьвету і раптоўна зразумеў ягоную Боскую веліч".

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
КАХАНЬНЕ І ЛЮБОЎ ПЕРАМОГУЦЬ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣3⃣0⃣3⃣ дні ў палоне. 6⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Апроч непасрэдных віншаваньняў з 10-мі ўгодкамі нашага зь Дзянісам Івашыным знаёмства, у папярэднім лісьце ён напісаў у сваёй звыклай аптымістычнай манэры, але абсалютна ўпэўнена наступныя радкі, якія мяне надзвычай натхнілі ў гэты сумны й дажджлівы восеньскі час. Таму я вырашыла падзяліцца з вамі пазытывам ад нашага ваяра:

"Чакаю таксама на твае лісты, кожны зь якіх - для мяне сапраўдная падзея.

Нічога, калісьці будзем прыгадваць і гэтае ліставаньне ў нашым з табою вымушаным расстаньні - і яго таксама, час ад часу, так, для разуменьня, што загартавала нашую сям’ю, зрабіла яе моцнаю, як жалезабэтон; трывалаю як сталь. Спадзяемся на Пана Госпада нашага і гартуемся!"


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
НАША ВОЗЬМЕ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣3⃣0⃣4⃣ дні ў палоне. 7⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Новы працоўны тыдзень я пачну зь філязоўскага вершыка ад Дзяніса Івашына. Гэтым разам наш ваяр надзвычай глыбока сягнуў у разуменьні людзкое прыроды й Божае задумы:

"Яны б хацелі пэўна забараніць і вецер,
Сонца, дождж і вясны надыход.
Але для Бога - яны ўсяго толькі дзеці -
Жыцьцялюбны й непакорны народ".


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ І ВЯЗЬНЯМ СУМЛЕНЬНЯ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣3⃣0⃣5⃣ дзён у палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Ад Дзяніса Івашына прыйшлі новыя паштоўкі з 2 і 3 кастрычніка. Ён піша, што ў яго ўсё па-старому, нічога новага не адбывалася. Дзяніс паведамляе, што атрымаў маю віншавальную паштоўку, а вось ад маці лісты не даходзілі да яго ажно з 24 верасьня праз ужо згаданую раней цэнзуру.

У другой жа паштоўцы, тэкст якой я не падаю на фота, Дзяніс нагадвае пра Дзень Народзінаў брата і просіць яго павіншаваць, калі ягоная паштоўка не пасьпее дайсьці да адрасата.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ДОБРЫ АКУПАНТ - МЁРТВЫ АКУПАНТ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
2024/10/09 04:24:42
Back to Top
HTML Embed Code: