group-telegram.com/novychas/48062
Last Update:
❤️🩹 Для беларусаў унутры краіны запрацаваў віртуальны адвакат
🔜 Advakatby_bot - гэта аўтаматызаваны сервіс кансультавання ахвяраў рэпрэсій і іх блізкіх у прыладзе Telegram. Яго распрацавалі адвакаты, якія абаранялі палітвязняў і былі пазбаўлены ліцэнзій, пры кансультацыйнай падтрымцы праваабарончых арганізацый «Вясна», BYSOL, By_Help, Dissidentby і Фонд «Краіна для жыцця». Знайсці яго можна па наступным адрасе: @advakatby_bot.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
Дадзены чат-бот дае парады ў залежнасці ад варыянтаў, якія абярэ карыстальнік. Advakatby_bot кансультуе па наступных сітуацыях:
🟣 «Затрымалі Вашага блізкага»;
🟣 «Вас выклікаюць у органы»;
🟣 «Вы плануеце перасячы мяжу»;
🟣 «Праблемы ў калоніі ў Вашага блізкага»
🟣 «Атрымаць дапамогу або экстранна эвакуявацца з Беларусі».
Advakatby_bot папярэджвае пра неабходнасць выдаліць чат-бот пасля выкарыстання, аб чым неаднаразова нагадваецца падчас яго праходжання і даецца спасылка на адпаведную відэаінструкцыю (распрацаваную Кіберпартызанамі).
📌 Неўзабаве Advakatby_bot запрацуе ў вэб-версіі, якая будзе дзейнічаць толькі пры выкарыстанні VPN (або ў замежжы), што будзе больш бяспечным для карыстальнікаў у Беларусі, піша @dissidentBY.
BY Новы Час
Share with your friend now:
group-telegram.com/novychas/48062