Telegram Group Search
❗️Палітвязню Сяргею Яфімаву дадалі яшчэ адзін год зняволення

У судзе Барысаўскага раёна 16 траўня палітвязню вынеслі прысуд па новай крымінальнай справе. Суддзя Людміла Зінкевіч прызнала яго вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да чатырох гадоў калоніі.

Гэта ўжо другі суд над палітвязнем па гэтым артыкуле. Летась у судзе г. Жодзіна яго таксама асудзілі да адгаго года пазбаўлення волі.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115836
⚖️У жніўні пасля доўгага перапынку працягнецца суд над палітвязнем з Пружанаў

Брэсцкі абласны суд 5 жніўня адновіць разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Яўгена Пеляхатага. Яго абвінавачваюць па шэрагу дыфамацыйных і пратэсных артыкулаў. Працэс вядзе суддзя Кацярына Груда.

У судовым раскладзе пазначана, што Пеляхаты з’яўляецца асобай, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, гэта значыць у стане непрытомнасці або асобай, якае пакутуе на псіхічнае засмучэнне.

Мужчыну затрымалі яшчэ 1 чэрвеня 2023 года. Падчас затрымання супраць Яўгена былі ўжыты "спецыяльныя сродкі і фізічная сіла", а з працоўнага кабінета яго выводзілі ў кайданках і з мяшком на галаве. 

💌Месца ўтрымання Яўгена: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Вячаслава Малейчука трэці раз будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

Нагадаем, 10 лютага 2023 года Вячаслава, асуджанага да 23 гадоў калоніі, прызналі вінаватым паводле арт. 411 КК. Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў яму 1 год калоніі. Пасля прысуду Малейчука накіравалі ў папраўчую калонію № 9 у Горкі. Там літаральна праз некалькі месяцаў супраць яго ўзбудзілі ўжо другую запар крымінальную справу па ч. 2 арт 411 КК.

Наступны суд над ім адбыўся 23 жніўня мінулага году. Мікалай сваю віну не прызнаў. Суддзя Алена Вераб'ёва дадала да 23 гадоў калоніі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі.

Цяпер стала вядома, што ў судзе Мазырскага раёна 7 жніўня над палітвязнем адбудзецца ўжо трэці суд за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Справу будзе разглядаць суддзя Анатоль Стрэльчанка. Мікалаю могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.

💌Месца ўтрымання: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70
💻Напісаць анлайн
📍Палітвязень Анджэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ

Гарадзенскі журналіст знаходзіцца за кратамі ўжо 40 месяцаў. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск.

Віцэ-старшыня Саюза палякаў на Беларусі Марэк Занеўскі падчас акцыі салідарнасці з палітвязнем у Белыстоку распавёў, што Пачобута яшчэ ўтрымліваюць у ПКТ:

“На жаль, няма інфармацыі пра Анджэя. Ён надалей знаходзіцца ў Наваполацку, сядзіць у ПКТ у ізаляцыі і нічога не адбываецца. Уся гэтая інфармацыя, якая гуляла апошнія месяцы, некаторыя казалі, што яго выпусцілі, некаторыя казалі, што яго вазілі на мяжу.

Канешне, усё гэта няпраўда, усё гэта фэйкі. Нам вельмі прыкра, што такія сітуацыі адбываюцца. Сітуацыя з Анджэем застаецца вельмі складнай і на сёння дзень мы не бачым яе паляпшэння".


💌Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8
💻Напісаць анлайн
‼️Палітвязняў масава прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", у наваполацкую калоніі № 1 кожны дзень прыязджаюць прадстаўнікі мінскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні. Але гэта тычыцца толькі асуджаных да невялікіх тэрмінаў.

Таксама вядома, што ў некаторых калоніях палітвязняў за адмову пісаць прашэнне змяшчаюць у ШІЗА, а некаторым пагражаюць узбуджэннем новай крымінальнай справы паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Нядаўна @dissidentBY таксама паведамлялі пра масавы збор прашэнняў аб памілаванні ад палітвязняў у калоніях, турмах і ПУАТ.

Нагадаем, па інфармацыі "Вясны", 3 ліпеня на волю па амністыі ці памілаванні выйшлі 18 палітзняволеных. Сярод іх — чатыры жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.
😡Палітвязня Вячаслава Шэлямета збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

23-гадовага Вячаслава ўтрымліваюць у зняволенні амаль 4 гады. Яго затрымалі 20 жніўня 2020 года за ўдзел у акцыіі пратэсту ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі нібы ва "ўдзеле ў масавых беспарадках". Вячаслава асудзілі да 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Хлопца накіравалі адбываць тэрмін у віцебскую калонію № 3. Па ініцыятыве адміністрацыі Дзмітрыю хочуць узмацніць пакаранне. Як піша "Берасцейская Вясна", суд па замене рэжыма ўтрымання на турэмны адбудзецца ў Віцебску 31 ліпеня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Міхаіл Зубеня.

💌Месца ўтрымання: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Вячаслаў Уладзіміравіч Шэлямет
💻Напісаць анлайн
📍Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволена пенсіянера з Ляхавіч

Брэсцкі абласны суд ў траўні да 7 гадоў і 3 месяцаў калоніі асудзіў палітвязня Барыса Вітко, якому ў 2022 годзе прызначылі "хатнюю хімію" за абразу суддзі.

На гэты раз палітвязню прад’явілі больш сур’ёзныя абвінавачанні па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса — яго судзілі за каментары ў Telegram. Справу разглядала суддзя Вера Філонік.

У Вярхоўным судзе 6 жніўня разгледзяць апеляцыйную скаргу Барыса. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Святланы Бандарэнкі.

Вядома, што ў няволі Барыс перанёс інсульт. 

💌Месца ўтрымання палітвязня: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Барыс Міхайлавіч Вітко
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Юрыя Зянковіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Юрый — юрыст, асуджаны па "справе змоўшчыкаў". Яго абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і прысудзілі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

27 снежня 2022 года ў судзе Мядзеля разглядалася новая справа супраць Юрыя аб "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Па пярэдняй інфармацыі, Зянковічу тады дадалі яшчэ паўгода.

Спачатку Юрый адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2, дзе на яго аказваўся ціск. Палітвязень правёў у ШІЗА 8 дзён і абвяшчаў галадоўку. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Цяпер стала вядома, што 7 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва палітвязня пачнуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы" паводле ч. 2 арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова.

💌Месца ўтрымання Юрыя: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
💻Напісаць анлайн
⚖️На гэтым тыдні адбудзецца апеляцыя па справе палітвязня Івана Сухамерава

28-гадовага жыхара Петрыкава ў Гомельскім абласным судзе 8 красавіка асудзілі да 10 гадоў калоніі і штрафу ў 100 базавых велічыняў (4000 рублёў).

Яго абвінавацілі адразу паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх – «здрада дзяржаве», «заклік да санкцыяў» і «ўдзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі». Яго абвінавацілі ў тым, што ён уступіў у BYPOL, хацеў стаць ваяром палка Кастуся Каліноўскага і данаціў ЗСУ. Прысуд вынес Сяргей Багінскі.

2 жніўня Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Максіма Філатава.

💌Месца ўтрымання палітвязня: СІЗА-3, Гомель, Кніжная 1А, 246003, Іван Аляксандравіч Сухамераў
💻Напісаць анлайн
⚖️Прызначана дата разгляду апеляцыі па справе палітзняволенага аператара АНТ

У Мінскім гарадскім судзе ў траўні адбыўся суд над 38-гадовым Антонам Казельскім. Справу разглядала суддзя Святлана Макарэвіч. Вынік суда пакуль невядомы.

Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы), а таксама ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). На волі Антона чакаюць жонка і чацвёра дзяцей. 

У Вярхоўным судзе 13 жніўня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Антона. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Руслана Царука.

💌Месца ўтрымання Антона: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць
💻Напісаць анлайн
💔Блогер Vadimati апублікаваў першае фота пасля вызвалення

Палітзняволены блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) выйшаў на волю 29 чэрвеня, цалкам адбыўшы тэрмін. У Instagram ён апублікаваў першае фота з волі, заўважыў тг-канал "Право имеют".

Вадзіма затрымалі 16 жніўня 2021 года ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. Яго абвінавацілі ў абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК). Паводле матэрыялаў справы, Вадзім раней выкладаў допісы ў сацыяльных сетках, у якіх абразіў Лукашэнку подпісам пад фота кшталту: «нелегітымны прэзідэнт». Таксама паводле следства, 16 жніўня 2021 году Ермашук на аўтазапраўцы ўзяў у рукі маленькі дзяржаўны сцяжок, які прадаваўся ў краме, і назваў яго «анучкай» са словамі, што «надта дорага каштуе кавалачак анучкі».

У судзе Шчучынскага раёна 21 снежня 2021 Ермашуку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Свой тэрмін ён адбываў бабруйскай калоніі № 2.
📍Прызначана дата апеляцыі па справе жанчыны, якая адмовілася адказваць на пытанні прапагандыста Азаронка

Наталлю Крук затрымалі за каментары 7 жніўня 2023 года пасля вяртання з Польшчы. Тады сілавікі апублікавалі відэа, на якім яна адмаўляецца адказваць на пытанні прапагандыста Азаронка, калі той размаўляе з жанчынай у кабінеце будынку ГУБАЗіКа.

Жанчыну абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да санкцый) і арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзенннях, груба парушаючых грамадскі парадак). У траўні 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе адбываўся разгляд справы Наталлі. Суддзя — Жанна Брысіна. Вынік суда пакуль невядомы.

Вярхоўны суд 9 жніўня разгледзіць апеляцыйную скаргу жанчыны. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна.

💌Месца ўтрымання: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць
💻Напісаць анлайн
⚖️Сёння пасля доўгага перапынку працягнецца суд над палітвязнем з Пружанаў

Брэсцкі абласны суд 5 жніўня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Яўгена Пеляхатага. Яго абвінавачваюць па шэрагу дыфамацыйных і пратэсных артыкулаў, у тым ліку за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання". Працэс вядзе суддзя Кацярына Груда.

У судовым раскладзе пазначана, што Пеляхаты з’яўляецца асобай, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, гэта значыць у стане непрытомнасці або асобай, якае пакутуе на псіхічнае засмучэнне.

Мужчыну затрымалі яшчэ 1 чэрвеня 2023 года. Падчас затрымання супраць Яўгена былі ўжыты "спецыяльныя сродкі і фізічная сіла", а з працоўнага кабінета яго выводзілі ў кайданках і з мяшком на галаве. 

💌Месца ўтрымання Яўгена: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
💻Напісаць анлайн
⚖️Алеляцыйную скаргу палітвязня Сяргея Яфімава разгледзяць 13 жніўня

У судзе Барысаўскага раёна 16 траўня палітвязню вынеслі прысуд па новай крымінальнай справе. Суддзя Людміла Зінкевіч прызнала яго вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і прызначыла яму яшчэ 1 год зняволення ў дадатак да 4 гадоў калоніі.

Гэта ўжо другі суд над палітвязнем па гэтым артыкуле. Летась у судзе г. Жодзіна яго таксама асудзілі да 1 года пазбаўлення волі.

Мінскі абласны суд 13 жніўня разгледзіць апеляцыйную скаргу Сяргея. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.
💔Палітвязень Дзяніс Пішчала — на волі

Дзяніса затрымалі 31 кастрычніка 2022 года. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд Заводскага раёна Мінска 21 сакавіка 2023 года прызначыў хлопцу 2 гады калоніі. Свой тэрмін Дзяніс дбываў у магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў на волю 27 ліпеня.

"Вітаю вас, шаноўнае спадарства! Ужо крыху больш за тыдзень я дыхаю адносна вольным паветрам. 635 дзён я быў афлайн і маё раптоўнае знікненне не засталося незаўважным для многіх з вас. Ліставацца мне было дазволена толькі з блізкімі сваякамі, ад сяброў і знаёмых лісты я не атрымліваў", — напісаў хлопец нядаўна у сваім фэйсбуку, заўважыла "Наша Ніва".

Дзяніс змясціў фота наведвання мемарыяльнага комплексу Ала ў Гомельскай вобласці, які ён наведаў упершыню пасля рэканструкцыі.
❗️Палітзняволенага анархіста Міколу Дзядка амаль два месяцы ўтрымліваюць у ШІЗА

Як паведамляе тг-канал @MDziadok, у чэрвені Міколу і многіх іншых палітзняволенных гродзенскай турмы № 1 адправілі ў ШІЗА. Мікола знаходзіцца там да гэтага часу. Акрамя гэтага, больш за год палітвязня ўтрымліваюць у адзіночнай камеры.

Нагадаем, Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у зняволенні на яго аказваецца ціск.

💌 Месца ўтрымання: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
💻Напісаць анлайн
📍Ігара Аліневіча перавялі з лякарні ў Калядзічах у жодзінскую турму

Пра гэта паведамляе @a_partisans. Нагадаем, напрыканцы чэрвеня Ігара змясцілі ў лякарню ў Калядзічах. Прычыны пераводу невядомыя.

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

💌Месца ўтрымання: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
💻Напісаць анлайн
⚖️Сёння ў Мазыры пачалі судзіць палітвязня Вячаслава Малейчука

Нагадаем, 10 лютага 2023 года Вячаслава, асуджанага да 23 гадоў калоніі, прызналі вінаватым паводле арт. 411 КК. Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў яму 1 год калоніі. Пасля прысуду Малейчука накіравалі ў папраўчую калонію № 9 у Горкі. Там літаральна праз некалькі месяцаў супраць яго ўзбудзілі ўжо другую запар крымінальную справу па ч. 2 арт 411 КК.

Наступны суд над ім адбыўся 23 жніўня мінулага году. Мікалай сваю віну не прызнаў. Суддзя Алена Вераб'ёва дадала да 23 гадоў калоніі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі.

У судзе Мазырскага раёна, сёння, 7 жніўня над палітвязнем распачаўся ўжо трэці суд за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Справу разглядае суддзя Анатоль Стрэльчанка. Вячаславу могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.

💌Месца ўтрымання: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70
💻Напісаць анлайн
❤️Былы дэсантнік з Салігорску Руслан Акостка выйшаў на волю

Нагадаем, 16 лістапада 2020 года суд Салігорскага раёна арыштаваў Руслана на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту ў памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Тады ён здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, чым і стаў вядомым.

Пазней супраць яго распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі (арт. 363 Крымінальнага кодэкса) за тое, што падчас затрымання аказаў супраціў супрацоўнікам РАУС і нанёс ім цялесныя пашкоджанні. Яму прызначылі 3 гады пазбаўлення волі.

Тэрмін палітвязня накіравалі адбываць у віцебскую калонію № 3. Там супраць яго узбудзілі ўжо новую крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). У выніку палітвязня асудзілі яшчэ да года калоніі.

Нядаўна палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 9 у Горках. Пра гэта паведамілі ў сацсетках.
📍Прызначана дата апеляцыі па справе былога інспектара мытні

Былога мытніка Яўгена Гурыновіча пачыналі судзіць з былымі калегамі Уладзімірам Журомскім і Віктарам Новікам яшчэ ў кастрычніку мінулага года ў Мінгарсудзе. У залежнасці ад ролі кожнага, іх абвінавацілі па 11 складах злачынстваў.

У канцы лютага ў электронным раскладзе з'явіліся звесткі пра тое, што справа ў дачыненні да Гурыновіча выдзеленая ў асобную вытворчасць і слухацца яна будзе ў СІЗА-1.

Праваабаронцам удалося даведацца, што такая мера звязаная з тым, што ў Яўгена сур'ёзныя праблемы са здароўем, а менавіта міжпазваночная кіла, праз якую ён не можа доўга сядзець і стаяць. Апошні працэс па справе быў 15 сакавіка. Вынік суда пакуль невядомы, іншым фігурантам справы прызначылі 12 і 13 гадоў калоніі.

16 жніўня Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Рыбакова.
2024/10/08 14:52:45
Back to Top
HTML Embed Code: