group-telegram.com/radiokultura/5088
Last Update:
📌Анлайн-дыктоўка па беларускай мове пройдзе на радыё «Культура» 21 лютага!
📖 Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН і радыё «Культура» запрашаюць прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-цігоддзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Калі: 21 ЛЮТАГА (пятніца) з 13:00 да 14:00.
Дзе: Непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, д.15)
📻 Трансляцыю дыктоўкі можна слухаць на хвалі радыё "Культура" (102.9 FM) і ў online-фармаце на www.radiokultura.by,
у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by, а таксама ў разумнай калонцы Аліса.
✔️Заставайцеся з радыё "Культура"
BY Радыё "Культура"

Share with your friend now:
group-telegram.com/radiokultura/5088