group-telegram.com/schreibenerweitern/57
Last Update:
Горад
Ты кажаш: “Я выпраўлюся да іншай зямлі, да іншага мора.
Я знайду горад, прыгажэйшы за гэты.
Кожная спроба мая тут асуджана, кожная мэта,
і сэрца маё, маль нябожчык, тут гіне.
Розум мой у гэтым праклятым краі чэзьне і гніе:
куды позірк свой ні зьвярну, куды вока ні кіну,
паўсюль жыцьця майго чорную бачу руіну.
Я столькі часу і сілаў растраціў, нічога ня згораў”.
Іншых месцаў ня знойдзеш, ня знойдзеш іншага мора.
Гэты горад пасьледуе за табой. Ты павернеш
на вуліцы тыя ж. Тым жа завулкам паверыш.
Галава твае пасівее ў дамах тых жа.
Ты заўжды вяртацьмесься ў гэты горад. Не спадзявайся на іншае —
адсюль няма дарог, караблёў.
Табе тут растраціць жыцьцё,
у гэтым малым кутку, на ўсёй гэтай зямлі агораць.
Канстандзінас Кавафіс
Пераклад з грэцкай Мацьвей Драгун
BY пиши расширяй
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/schreibenerweitern/57