❗️Зянон Пазьняк апублікаваў свой навагодні зварот, у якім заклікаў да спыненьня рэпрэсій у Беларусі
"Спяшаймася рабіць добрыя справы!
Хай вечна жыве наш вялікі Беларускі народ!
Хай жыве Беларусь!
Слава Айчыне!"
https://youtu.be/N6UopdLAsj4?feature=shared

YouTube
Зянон Пазьняк. Навагодні зварот 2025
Навагодні зварот і віншаваньне з Новым 2025 годам ад Зянона Пазьняка.
Рэжым прызнаў "экстрэмісцкімі" чарговыя раённыя чаты. Нюанс у тым, што гэта раённыя чаты... Варшавы
У сьпіс патрапілі групы «Прага Беларуская ў Варшаве / Praga bialoruska w Warszawie», «Беларусы Віланува. Wilanow Bialoruski», «Беларусы во Влохах, Вва.Bialorusini we Wlochach», «Беларусы Урсынава (Варшава) / Bialorusiny Usrynowa, Wawa», «Беларусы Варшавы: Mokotow (мокотув) I ня толькі».

Фінляндыя знайшла сляды якара на марскім дне, якія паказваюць на верагоднае пашкоджаньне кабеляў расійскім танкерам Eagle S, — Bloomberg
Старшы інспектар Нацыянальнага бюро расследаваньняў Самі Пайла заявіў, што сьлед даўжынёй дзясяткі кіламетраў пачынаецца ў месцы разрыву 170-кіламетровай лініі электраперадачы, якая злучае Фінляндыю і Эстонію.
Танкер Eagle S быў вызначаны як вінаваты ў аварыі. Адзін з якароў судна, які адсутнічае, як мяркуецца, зачапіўся за кабель 25 снежня. Таксама фіксуюцца збоі ў працы чатырох падводных кабеляў перадачы даных. З-за дрэннага надвор'я даследаваньне судна і марскога дна часова адкладзена.
Нагадаем, на танкеры Eagle S, затрыманым Фінляндыяй, было знойдзена шпіёнскае абсталяваньне для адсочваньня тэхнікі НАТА. Судна таксама падазраецца ў пашкоджаньні кабеля Estlink 2 і іншых дыверсіях на падводных камунікацыях.
Акрамя таго, раней крыніцы ў НАТА паведамілі фінскаму выданню Iltalehti Journal, што расея адпрацоўвае сцэнары нападу на Фінляндыю і іншыя краіны ўсходняга флангу НАТА. Мэтамі патэнцыйнага ўварваньня могуць стаць тэрыторыі да ракі Кюміёкі і праліў Пуумалан.

З’явілася нейрамадэль агучкі беларускай мовы
З яе дапамогай можна рабіць агучку з тэксту, пры гэтым клануючы галасы і эмоцыі.
Паспрабаваць можна тут https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts
А тут можна больш даведацца пра беларускі Штучны Інтэлект ды звязацца са стваральнікамі: https://www.group-telegram.com/belarusai/

Сёньня дзень памяці Адама Мальдзіса
Тры гады таму, 3 студзеня 2022-га, пайшоў з жыцьця Адам Мальдзіс -- вядомы беларускі гісторык, пісьменьнік, літаратуразнаўца і грамадскі дзеяч.
Адам Мальдзіс займаўся даследаваньнем гісторыі беларускай літаратуры, культурных сувязяў Беларусі зь іншымі краінамі, у прыватнасьці, Польшчай і Летувой.
Мальдзіс зьяўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац, у тым ліку манаграфій, артыкулаў і эсэ, прысьвечаных беларускім пісьменьнікам і гісторыі беларускай літаратуры. Яго працы адрозьніваюцца грунтоўнасьцю даследаваньняў, шырокім выкарыстаньнем архіўных матэрыялаў і ўменьнем падаць навуковыя факты ў цікавай і даступнай форме.
Акрамя навуковай дзейнасьці, Адам Мальдзіс актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцьці Беларусі. Ён быў адным з ініцыятараў і заснавальнікаў некалькіх грамадскіх арганізацый, якія спрыяюць развіцьцю беларускай культуры і літаратуры.

У Баранавічах беларус у навагоднюю ноч сарваў з будынка чырвона-зялёны лукашысцкі сьцяг
Паведамляецца, што яго затрымалі, мужчыне 43 гады.
Распачата крымінальная справа паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
Што ні робяць, як ні навязваюць фальшывую сымболіку беларускаму народу, а людзі яе не прымаюць і зьнішчаюць.

Васіль Быкаў без цэнзуры – новая кніга ад Камуніката
Фонд "Камунікат" рыхтуе да друку творы В.Быкава "Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыя».
Упершыню гэтыя аповесьці былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля сьмерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі.
Аднак гэтыя спадзяваньні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі і друкуюць з праўкамі і купюрамі.
А гэтая кніга, якуя ў студзені выйдзе ў Беластоку, усяго толькі другое непадцэнзурнае выданьне. Выпадак не такі ўжо часты для беларускай літаратуры — каб твор, хай сабе праз дзесяцігоддзі, але выйшаў без аніякага ўмяшальніцтва цэнзуры.
Замовы прымаюцца тут:
https://kamunikat.shop
Высылка – пасьля 20 студзеня 2025.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У інтэрв'ю амэрыканскаму журналісту Лексу Фрыдману прэзідэнт Украіны Зяленскі распавёў пра размову з Лукашэнкам ў першыя дні вайны:
"У першыя дні вайны Лукашэнка папрасіў прабачэньня і сказаў, што не вінаваты ў тым, што з тэрыторыі яго краіны былі запушчаны ракеты
Я не кантралюю. Гэта Пуцін".

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Вільні ў сутарэньнях сабора знайшлі таемнае сховішча з гістарычнымі скарбамі
Як піша Тэлеграм канал "ArchiDucatus: Вільня|Vilna", у сутарэньнях віленскага сабора Сьвятога Станіслава 16 сьнежня 2024 года знайшлі таемнае сховішча, дзе ў 1939 годзе, з пачаткам Другой сусьветнай вайны, былі схаваныя каралеўскія рэгаліі. Яны былі вырабленыя ўжо пасьля смерці манархаў і прызначаныя для пахавальных цэрэмоній.
Сярод знаходак — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, а таксама карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона — Лізаветы Габсбург, знойдзены яе ланцуг, медальён, пярсцёнак і шыльда з труны.
Таксама былі знойдзены карона, скіпетр, тры пярсцёнкі, ланцуг і дзве шыльды з труны Барбары Радзівіл — жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста.

Месца памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій на Смаленшчыне пад пагрозай зьнішчэньня
Пахаваньне ахвяр сталінскіх рэпрэсій, дзе ў 1929-1937 гадах былі расстраляныя сотні людзей, знаходзіцца паміж вёскамі Слабада і Крывалес у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласьці.
Па дадзеных архіваў, толькі ў горадзе Рослаў, за гэты перыяд пакаралі смерцю 717 чалавек. У гэтым рэгіёне рэпрэсіі закранулі пераважна беларусаў і палякаў. Многія зь іх былі асуджаныя па палітычных артыкулах, як, напрыклад, за «шпіянаж» на карысьць Польшчы — распаўсюджанным абвінавачаньні падчас так званай «Польскай аперацыі» НКУС.
У канцы 1980-х гадоў намаганьнямі грамадскасьці на месцы пахаваньня быў усталяваны памятны знак, а ў 2009 годзе,-- паўнавартасны мэмарыял у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсій.
Аднак у апошнія гады доступ да гэтых зьвестак пачаў абмяжоўвацца: з інтэрнэту зьнікаюць матэрыялы, а зараз, паводле зьвестак прадстаўніка Смаленскага Рэспубліканскага Цэнтру Сяргей Фралова, існуе пагроза зьнішчэньня гэтага памятнага знака.
Падобныя дзеяньні, на думку Фралова, могуць быць часткай шырокай палітыкі па замоўчваньні гістарычных злачынстваў савецкага перыяду. Знос помніка і ліквідацыя інфармацыі аб ім стане яшчэ адным ударам па гістарычнай памяці, якая і так знаходзіцца пад ціскам.
Актывіст заклікае міжнародныя арганізацыі і праваабаронцаў да прыцягненьня ўвагі грамадскасьці да гэтай праблемы і абароны мэмарыялу.