Telegram Group Search
Запрос на расследование Международным судом преступлений режима Лукашенко: ответы на ключевые вопросы

Команда Офиса Светланы Тихановской подготовила ответы на актуальные вопросы относительно запроса Литвы в Международный суд для начала расследований преступлений режима Лукашенко. Расследование затронет преступления против человечности, совершенные режимом с 2020 года, и те последствия, с которыми уже четыре года сталкиваются беларусы внутри страны и за ее пределами.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мы проанализировали более 170 стран и территорий – и добавили информацию о том, где безопасно находиться беларусам», – представитель Офиса Светланы Тихановской в Эстонии и Латвии Виталий Молчанов рассказывает о нововведениях на сайте pashpart.org

В последнее время участились случаи задержания наших соотечественников за рубежом.

Офис Светланы Тихановской совместно с Народными посольствами Беларуси подготовили обновления для сайта pashpart.org. Теперь там можно найти раздел о безопасных путешествиях.

Сайт будет регулярно обновляться, чтобы у вас всегда была актуальная информация.

Берегите себя, своих близких и заходите на сайт pashpart.org!
«Рэжым павінен працягваць вызваляць людзей, не беручы новых закладнікаў», – Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская працягвае афіцыйны візіт у Польшчу. Асноўнай падзеяй серады для беларускай лідаркі стаў удзел у канферэнцыі АБСЕ «Чалавечае вымярэнне» ў Варшаве. Гэты форум прысвечаны правам чалавека і асноўным свабодам у рэгіёне АБСЕ, а таксама наступствам бягучых падзеяў і тэндэнцыяў для бяспекі рэгіёна.

Ціханоўская далучылася да дыскусіі «Палітычныя зняволеныя ў Беларусі: сумесныя намаганні па іх вызваленні», ключавымі тэмамі якой сталі выклікі, з якімі сутыкаюцца палітзняволеныя і іх сем'і з 2020 года, а таксама магчымыя меры па ўмацаванні правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. Абмеркаванне ішло з удзелам дэлегатаў краінаў-членаў АБСЕ, экспертаў, актывістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Падчас прамовы Святлана Ціханоўская сфакусавалася на праблемах палітзняволеных у Беларусі, а таксама заклікала краіны-члены АБСЕ падтрымаць справу, якую Літва перадала ў МКС:

📌 «Няма больш актуальнай тэмы, чым нашыя палітычныя зняволеныя. Людзям у турмах адмаўляюць у юрыдычнай і медыцынскай дапамозе. 29 палітвязняў знаходзяцца ў крытычным стане».

📌 «Разам з праваабаронцамі мы склалі гуманітарны спіс з 224 чалавек, сярод якіх непаўналетнія, пажылыя людзі, людзі з цяжкім станам здароўя і шматдзетныя маці. Гэтыя людзі павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна».

📌 «Сотні тысячаў беларусаў, якія былі вымушаныя адправіцца ў выгнанне, не могуць адчуць сябе ў бяспецы: ім пагражаюць завочныя судовыя працэсы, іх пазбаўляюць дакументаў, затрымліваюць пры перасячэнні мяжы, шукаюць праз Інтэрпол. Іх сем'і ў Беларусі падвяргаюцца пераследам і запалохванням».

📌 «З ліпеня былі вызваленыя 115 чалавек, але яшчэ 142 былі прызнаныя палітвязнямі. Галоўны сігнал, якога мы чакаем і патрабуем – спыненне рэпрэсіяў. Другі крок — вызваленне палітвязняў. Гэта працэс не аднаго дня, але мы павінны пачаць яго зараз і нікога не пакінуць у баку. Рэжым павінен працягваць вызваляць людзей, не беручы новых закладнікаў».
2024/10/07 10:22:39
Back to Top
HTML Embed Code: