Telegram Group Search
У Беларусі ліквідавана 1800+ арганізацыяў грамадзянскай супольнасці

У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.

📌 Сённяшняя лічба – 1800+

1800+ арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ліквідаваныя. У грамадства фактычна аднялі магчымасць самастойна вырашаць праблемы і развівацца, дзяліцца досведам і будаваць сувязі.

Што трэба зрабіць? Спыніць ціск на НДА, аднавіць ліквідаваныя структуры і забяспечыць права на свабодную дзейнасць усім грамадскім арганізацыям.

☀️ Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве засталося 1️⃣2️⃣ дзён! Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню. #ГодныяЛепшага

Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі

Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Экодом
💌 Святлана Ціханоўская адправіла паштоўку экапалітвязню. Напішы і ты!

Працягваем нашу акцыю па падтрымцы палітзняволеных экаактывістаў. Кожны ліст ці паштоўка — важная падзея на тым баку кратаў, ад якой у вязня хаця б ненадоўга становіцца цяплей на сэрцы.

Сёння ў зняволенні застаюцца не менш за 8 экаактывістаў. Даведацца больш пра рэпрэсіі ў экалагічным сектары Беларусі і знайсці адрасы для лістоў ты можаш на сайце Экадома.

Далучайся да акцыі — і падпішыся на Экадом, калі ты ў бяспецы 🌿
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як мінімум 600 тысячаў чалавек пакінулі Беларусь цягам апошніх 4,5 год

У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.

📌 Сённяшняя лічба – 600 000

Як мінімум 600 тысячаў чалавек пакінулі Беларусь цягам апошніх 4,5 год. І гэта не проста лічба. Гэта сем'і, кар'еры, планы на будучыню. Гэта адток талентаў, спецыялістаў.

Беларусь павінна быць краінай, дзе людзі хочуць жыць і рэалізоўваць сябе. Дзе ёсць усе магчымасці для развіцця, працуюць законы, а свабода слова і стабільнасць існуюць не на паперы, а ў рэчаіснасці.

☀️ Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве засталося 1️⃣1️⃣ дзён! Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню. #ГодныяЛепшага

Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі

Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
26 студзеня збіраемся разам!

Пакуль у Беларусі будуць праходзіць «выбары» – палітычны фарс, вынік якога загадзя вядомы, у Варшаве сустрэнуцца вольныя беларусы і беларускі.

Гэта магчымасць нагадаць сабе і адно аднаму, што нас шмат, што мы працягваем змагацца супраць рэпрэсіяў і беззаконня, умеем падтрымліваць і натхняць. І што беларусы #ГодныяЛепшага ☀️

Расклад на 26 студзеня (Варшава):

🔻МАШТАБНЫ МАРШ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК «НЕ МОЙ ВЫБАР»

Маршрут: «Plac Trzech Krzyży – Pomnik Kopernika – Plac Zamkowy»

12:00 – сустракаемся на Plac Trzech Krzyży (выступы спікераў)
12:15 – старт марша з Plac Trzech Krzyży
12:35 – прамежкавая кропка: Pomnik Kopernika (выступы спікераў)
13:15 – прыходзім у канчатковую кропк
у: Plac Zamkowy
13:15-13:45 – выступы спікераў і музыкантаў на Plac Zamkowy


🔻 ФОРУМ «БЕЛАРУСЫ ГОДНЫЯ ЛЕПШАГА»

Гэта пляцоўка, дзе лідары думак з розных сфераў падзеляцца сваімі думкамі пра будучыню Беларусі. Выступы спікераў у стылі TED дапоўняць музычныя нумары ад артыстаў.

📅 Дата: 26 студзеня, 14:00
🔗 Рэгістрацыя для гледачоў у Варшаве
🌎 Трансляцыя форуму будзе даступная па ўсім свеце

Далучайцеся! Будзем разам у гэты дзень!

❗️Увага! Мы клапоцімся пра вашую бяспеку. Імпрэзы 26 студзеня будуць публічнымі, і на іх будзе весціся здымка. Рэкамендуем выконваць меры засцярогі: скарыстайце маскі, шалікі і іншыя сродкі, каб засцерагчы сябе.

Сацыяльныя сеткі мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Рэпрэсіі закранулі больш за 136 тысячаў беларусаў цягам апошніх 4,5 гадоў

У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.

📌 Сённяшняя лічба – >136 000

З 2020 года ў Беларусі рэпрэсіі закранулі больш за 136 тысячаў чалавек. Кожнага гэтак ці інакш зачапіла гэтая хваля – праз сям’ю, сяброў, сваякоў ці асабіста.

Падчас дэмакратычных зменаў у Беларусі кожны, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў, атрымае падтрымку. Будуць адмененыя несправядлівыя прысуды. Пацярпелым прадугледжваецца кампенсацыя за страту маёмасці, здароўя ці працы, а таксама – псіхалагічная і сацыяльная дапамога. Да таго ж, публічныя прабачэнні і пакаранне вінаватых стануць часткай працэсу аднаўлення справядлівасці ў краіне.

☀️ Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве засталося 1️⃣0️⃣ дзён! Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню. #ГодныяЛепшага

Як патрапіць на мерапрыемства? Рэгістрацыя для гледачоў

Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская абмеркавала сітуацыю з палітвязнямі з намеснікам дзяржсакратара ЗША

Увечары 16 студзеня беларуская лідарка правяла тэлефонную размову з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША Куртам Кэмпбэлам.

Дыялог датычыўся апошніх навінаў пра беларускіх палітвязняў – і магчымых крокаў, якія могуць спрыяць іх вызваленню.

Акрамя гэтага, бакі абмеркавалі:

📌 працяг Стратэгічнага дыялогу паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і ЗША;  

📌 супрацоўніцтва з новай адміністрацыяй ЗША;

📌 пашырэнне міжнароднага ўзаемадзеяння;

📌 праграмы абменаў і стыпендыяў для беларусаў. 
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка сустрэліся з новым міністрам юстыцыі Літвы Рымантасам Москусам

Абмеркавалі прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, падтрымку літоўскага звароту ў Міжнародны крымінальны суд і ўзаемадзеянне з іншымі краінамі ў пытаннях адказнасці. Дамовіліся аб устанаўленні пастаяннай камунікацыі паміж Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і Міністэрствам юстыцыі па гэтых напрамках.

Кіраўніца Кабінета падзякавала Літве і яе ўраду за падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Міністр запэўніў, што дэмакратычная і незалежная Беларусь – адзін з прыярытэтаў новага ўрада.

Святлана Ціханоўская: «Я ўдзячная міністру юстыцыі за прынцыповасць, паслядоўнасць і смеласць. Упэўненая, разам мы зможам дасягнуць многага для аднаўлення законнасці і справядлівасці ў Беларусі і прыцягнення злачынцаў рэжыму да адказнасці».

Павел Латушка: «Гэта першая сустрэча з новым міністрам юстыцыі Літвы. Фактычна на другім тыдні сваёй працы ён прапанаваў абмеркаваць магчымае супрацоўніцтва па актуальных пытаннях. Галоўнай тэмай стала далейшае ўзаемадзеянне, звязанае з перадачай Літвой звароту ў Міжнародны крымінальны суд па расследаванні беларускай сітуацыі, датычнай трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці.

Важна падкрэсліць: Літва будзе працягваць – і гэта адзін з прыярытэтаў новага ўрада – сваю праактыўную дзейнасць, каб Лукашэнка і яго хаўруснікі былі прыцягнутыя да адказнасці з выкарыстаннем розных міжнародных інструментаў.

Акрамя таго, 30 пазаўрадавых арганізацый выказалі гатоўнасць перадаваць у адрас пракурора МКС інфармацыю, якая пацвярджае здзяйсненне рэжымам злачынстваў супраць чалавечнасці трансгранічнага характару, як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі краін Еўрасаюза»

@CabinetBelarus
За 4,5 гады ў Беларусі заведзена больш за 300 крымінальных справаў супраць журналістаў

У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.

📌 Сённяшняя лічба – >300

З 2020 года ў Беларусі заведзена больш за 300 крымінальных справаў супраць журналістаў. Пра што гэта сведчыць? Так, пра сістэматычнае знішчэнне свабоды слова, без якой немагчымае існаванне дэмакратычнага грамадства.

У Беларусі журналісты павінны атрымаць права на абарону ад пераследу, а ціск на незалежныя медыя павінен адысці ў нябыт.

Свабода слова – аснова дэмакратычнай краіны, якая будзе паважацца і гарантавацца законам.

☀️ Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве засталося 9️⃣ дзён! Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню. #ГодныяЛепшага

Як патрапіць на мерапрыемства? Рэгістрацыя для гледачоў

Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/02/03 09:28:56
Back to Top
HTML Embed Code: