Што можна зрабіцьу Дзень палітвязняў, каб падтрымаць тых, хто за кратамі?
Мы няспынна шукаем спосабы дапамагчы тым, хто несправядліва пазбаўлены волі за свае перакананні. Але сёняшній міпамятаюцьўсіхдзень асабліва важны для ўсіх, хто не абыякавы да лёсу палітвязняў у Беларусі. За кратамі застаецца — больш за тысячу шчырых і сумленных людзей, якія сумуюць па родных і блізкіх. Мы можам падтрымаць іх і іх сем’і канкрэтнымі дзеяннямі.
Што можна зрабіць:
1️⃣ Напісаць ліст. Калі вы не ведаеце, пра што пісаць, — вось нашая інструкцыя.
2️⃣ Ахвяраваць сродкі на дапамогу. Фінансавая падтрымка неабходная для забеспячэння базавых патрэбаў зняволеных. Але ацэньвайце рызыкі і клапаціцеся пра сваю бяспеку.
3️⃣ Арганізаваць або далучыцца да мерапрыемстваў салідарнасці.
4️⃣ Распавядзі вязню пра магчымасць замаўляць кнігі з крамы.
Больш магчымасцяў для падтрымкі палітвязняў можна знайсці ў картках!
Мы няспынна шукаем спосабы дапамагчы тым, хто несправядліва пазбаўлены волі за свае перакананні. Але сёняшній міпамятаюцьўсіхдзень асабліва важны для ўсіх, хто не абыякавы да лёсу палітвязняў у Беларусі. За кратамі застаецца — больш за тысячу шчырых і сумленных людзей, якія сумуюць па родных і блізкіх. Мы можам падтрымаць іх і іх сем’і канкрэтнымі дзеяннямі.
Што можна зрабіць:
Больш магчымасцяў для падтрымкі палітвязняў можна знайсці ў картках!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў прайшла ў Рыме
У Рыме прайшла Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў, якая аб’яднала вернікаў і дыпламатаў. Падзея адбылася па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай і амбасадаў Літвы і Польшчы пры Апостальскай Сталіцы. Офіс Святланы Ціханоўскай прадстаўляла афіцыйная дэлегацыя, якую ўзначаліў дарадца па міжнародных пытаннях Дзяніс Кучынскі. Таксама на ўрачыстасцях прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары, у тым ліку кіраўніца «Талакі» Юлія Юхно.
Беларускае святарства прадстаўляў каталіцкі святар айцец Вячаслаў Барок. Падчас службы гучаў беларускі хор, які надаў малітве духоўную глыбіню і нацыянальнае гучанне. Пасля літургіі адбыўся прыём з удзелам дыпламатаў і чальцоў італьянскага парламента. Гэта стала важным жэстам міжнароднай салідарнасці з усімі, хто церпіць пераслед у Беларусі.
Офіс Святланы Ціханоўскай асабіста ўдзячны амбасадарам Літоўскай Рэспублікі Сігіце Маслаўскайтэ-Мажылене і Польшчы Адаму Квяткоўскаму за ініцыятыву, арганізацыю і цвёрдую пазіцыю ў падтрымцы правоў чалавека і палітвязняў у Беларусі.
Гэтая падзея — не толькі малітва, але і моцны міжнародны пасыл: свет памятае пра беларускіх палітвязняў і гатовы рабіць усё магчымае для хутчэйшага вызвалення нашых герояў.

Дзяніс Кучынскі і Юлія Юхно з падрабязнасцямі пра тое, як прайшла Святая Імша ў Рыме.
Што вас чакае на канферэнцыі дыяспараў у Варшаве?
З 23 па 25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досведам.
У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі не толькі панэльныя дыскусіі, але і праграму сайд-івэнтаў.
📌 23 траўня вас чакае шэраг адкрытых да наведвання падзеяў:
➖ Прэзентацыя даклада аб удзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны — яго прэзентуюць прадстаўнікі BELPOL Мацвей Купрэйчык і Уладзімір Жыгар.
➖ Круглы стол пра культурніцкую дыпламатыю з Лізаветай Дубінка-Гушчай, Ірынай МакЛейн, Сяргеем Будкіным, Франакам Вячоркам; мадэратарка — Аліна Герашчанка.
➖ Дыскусія пра фінансаванне культурніцкіх ініцыятываў пры ўдзеле Цімоха Акудовіча, Сяргея Будкіна.
➖ Сустрэча з Народнымі амбасадамі, дзе выступяць Міхаіл Рубін, Аляксандра Мамаева, Юлія Юхно, Дзмітрый Васерман, Ірына МакЛейн.
➖ Сайд-івэнт «Масты без межаў» — воркшоп для супрацоўніцтва паміж беларускай моладдзю, дыяспарай і краінамі ЕС.
📌 24 траўня — асноўны дзень канферэнцыі, прысвечаны ключавым тэмам, якія сёння хвалююць дыяспару:
➖ Сацыяльна-гуманітарная салідарнасць і падтрымка палітвязняў і сем’яў загінулых добраахвотнікаў;
➖ Праца ў групах: легалізацыя, культура, развіццё дыяспары;
➖ Фандрайзінг-сесія;
➖ Пазітыўныя прыклады дыяспаральных суполак;
➖ Бліц-пытанні палітыкам.
Сярод удзельнікаў — Міхаіл Рубін, Вольга Зазулінская, Арцём Ледоўскі, Ірына МакЛейн, Аляксандра Мамаева, Насця Свіркова, Марыя Яфімава, Юлія Юхно, Віталь Гаўрук, Алесь Маісеенка, Алег Кулеша, Антоніна Канавалава, Андрэй Стрыжак, спікер ад беларускіх добраахвотнікаў.
⭕️ У канферэнцыі возьме ўдзел і лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская, якая адкрые мерапрыемства, а таксама будзе прысутнічаць на шэрагу дыскусіяў.
Да дыяспаральнай канферэнцыі 24 траўня будзе магчымасць падключыцца з любой кропкі свету праз Zoom. Калі ласка, калі вы жадаеце далучыцца да івэнту анлайн — зарэгіструйцеся праз нашу форму для ўдзелу.
Чакаем вас 23–25 траўня!