Telegram Group Search
За чатыры гады колькасць адвакатаў у Беларусі скарацілася больш, як на чвэрць. Хронікі рэпрэсій, 21 студзеня

Паводле даных міжнароднай абсерваторыі «Юрысты ў небяспецы» (OIAD), распаўсюджаных Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека (БААПЧ), у 2021 годзе ў Беларусі было 2,2 тысячы адвакатаў-практыкаў, то цяпер іх на 600 менш – 1,6 тысячы. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на сёння, 21 студзеня.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
⚡️ Трамп можа пакласці канец кіраванню Пуціна без вайны: ён можа «абваліць» расійскую эканоміку, — Time

У артыкуле гаворыцца, што ў Трампа ёсць рычагі ўплыву, якія могуць паўплываць на Пуціна і спыніць вайну:

▪️выглядае, што Трамп змяніў сваю пазіцыю адносна Пуціна, калі даведаўся, наколькі насамрэч слабая расійская эканоміка;

▪️ свет больш не будзе мець патрэбы ў здабычы расійскай нафты, што сведчыць пра прамы эканамічны крах РФ;

▪️Расія не можа кампенсаваць страты экспарту нафты і прыбыткаў, і таму яе рэжым амаль напэўна абрынецца.
🤡 У ЦВК расказалі, колькі чалавек прыйшло на ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання

Згодна з ЦВК, 7,81% беларускіх грамадзян ужо паспелі аддаць свой голас на «выбарах». Актыўней за ўсё аказаліся мінчане і жыхары Брэсцкай вобласці — там прагаласавалі 8,54% і 8,95% адпаведна.

Крыніца: Саліданасць
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
Першы паўстанец, пакараны смерцю. Міхал Цюндзявіцкі
✍️ Ганна Ермаковіч

Кароткае жыццё Міхаіла Цюндзявіцкага было абарванае Мураўёвым-вешальнікам 2 чэрвеня 1863 года. Але яно сведчыць нам пра тое, што гісторыя, калі не вывучыць яе ўрокі, непазбежна паўторыцца ў новых дэкарацыях.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
Дональд Трамп гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі Пуцін не пойдзе на здзелку па Украіне

Прыярытэтам для Украіны з’яўляецца заканчэнне «гарачай фазы» вайны, лічыць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. А прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаўся, што не ведае, ці гатовы Пуцін да перамоваў па спыненні агню. І прыгразіў Пуціну новымі санкцыямі. Ідзе 1064-ты дзень шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
🕯Пайшла з жыцця Любоў Сівурава

21 студзеня на 58-м годдзе жыцця памерла Любоў Сівурава, паведамляюць у сацсетках.

Любоў Сівурава — аўтар больш за 100 навуковых працаў па этналогіі, этнакультуралогіі беларусаў, сучаснай сацыякультурнай дзейнасці, тэарэтык фестывальнага менеджменту ў Беларусі. Спявачка, салістка фальклорнай групы «Guda», аўтар сольнага праекту «SivaLove». Паэтка, аўтарка і арганізатар шматлікіх праектаў: фестывалю фальклору «Sonzavarot-2013», рамесніцкага летніка ў Азярычыне-2013, маладзёвай суполкі «Сябрына».

Развітанне адбудзецца ў чацвер, 23 студзеня, у 13:00 па адрасе: вул. Убарэвіча 73Г. Пахаваюць на Лясных могілках.

«‎Новы час»‎ выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім яе сям'і з нагоды цяжкай страты.
❗️Праваабаронцы «Вясны» папярэджваюць пра ілжывы бот у Telegram і просіць не карыстацца ім

Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра парушэнні на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Напярэдадні Праваабарончы цэнтар выявіў, што ў Telegram створаны ілжывы бот «Вясны», каб лавіць людзей, якія дасылаюць звесткі.

⚠️ ПЦ «Вясна» папярэджвае: праваабаронцы не збіраюць інфармацыю пра выбарчыя парушэнні праз асобны Telegram-бот.

⚠️Паведаміць аб парушэннях падчас выбараў можна праз Google форму ці праз афіцыйныя кантакты. Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
BELPOL атрымаў спісы звыш 10 тысяч сябраў выбарчых камісій і назіральнікаў

Як сцвярджае @belpol, гэтых людзей зацвердзілі яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння даты выбараў, у верасні 2024 года.

Людзей адбіралі пасля праверкі "КДБ" і "МУС" на лаяльнасць рэжыму. BELPOL працягвае збіраць інфармацыю аб датычных да фальсіфікацыі выбараў і мае намер расказаць яе.

«Спісы ўдзельнікаў незаконных самавыбараў лукашэнкі будуць намі перададзеныя па кампетэнцыі беларускім дэмакратычным арганізацыям і міжнародным партнёрам для апублічвання і прыняцця адпаведных мер рэагавання (камусьці давядзецца забыцца пра шэнгенскія візы)», — піша BELPOL.
🚙 Вандроўкі з «Новым Часам»: касцёл Святой Тэрэзы і калегіум піяраў у Шчучыне

Запрашаем у чарговую «Вандроўку з "Новым Часам"»! Сёння Ян і Юлія раскажуць вам пра касцёл Святой Тэрэзы і калегіум піяраў у Шчучыне, дзе навучаліся знакамітыя навукоўцы і дзеячы мастацтва — нацыянальны герой Чылі і філамат Ігнат Дамейка, філосаф і асветнік Казімір Нарбут, вядомы польскі паэт Юльян Корсак. Прыемнага прагляду!

🏘Вы можаце паглядзець іншыя гарады па гэтай спасылцы.

#вандроўка
🕊На волю па памілаванні выйшла пенсіянерка Алена Стахейка, паведамляе @mediazona_by.

Нагадаем, у красавіку 2024 года суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў прыгаварыў Стахейку да года калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК "грубае парушэнне парадку".

Жанчына ў 2020 годзе працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў СШ №14. Яна аўтар сцэнарыяў фестываляў беларускай песні, метадычных дапаможнікаў, зборнікаў тэстаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Украінскія байцы паказалі, як адбівалі штурм паўночнакарэйскіх салдат

Бой з вайскоўцамі КНДР у Курскай вобласці Расіі доўжыўся больш за 8 гадзін. Наступ стрымлівалі з дапамогай стралковай зброі і гранатамётаў. Таксама працавалі снайперы.

Па выніку быў ліквідаваны 21 паўночнакарэйскі салдат і яшчэ 40 — паранены.

Крыніца: @uniannet
«Ніколі не губляйце сваю ўсмешку» — цяпер экстрэмізм. Хронікі рэпрэсій, 22 студзеня

З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на сёння, 22 студзеня.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Найлепшыю дзіцячую анкалагіню Беларусі будуць судзіць за палітыку

У Першамайскім судзе Мінска 30 студзеня пачнуць судзіць Алену Шарафановіч. Гэта адна з найлепшых дзіцячых анкалагіняў Беларусі, у медыцынскіх чатах і суполках немагчыма ніводнага негатыўнага водгуку пра яе ад пацыентаў. Наадварот, удзячныя людзі перадаюць адзін аднаму яе імя, піша «Наша Ніва».

Ёй інкрымінуюць артыкул 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Судзіць лекарку будзе намесніца старшыні суда Першамайскага раёна Наталля Дзядкова.

Шарафановіч скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і аспірантуру Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «анкалогія». Шэсць разоў праходзіла курсы павышэння кваліфікацыі, стажыравалася ў Германіі і ЗША.

13 гадоў працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, яшчэ 3 гады ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. Адначасова вяла прыём у «Ладэ», Цэнтры лазернай дэрматалогіі «HappyDerm».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/01/23 06:02:00
Back to Top
HTML Embed Code: