Telegram Group Search
новы пачак цыгарэт
нагадвае касьцельны арган
дваццаць бяздонных трубаў
у кожнай свой гук і смак
і адзін пачаткоўца арганіст
што калісьці салодка
як аплатка на язык
сьпяваў у царкоўным хоры

маё цела не катэдральны храм
вясковая каплічка
за савецкім часам
пераробленая
на вакзал
так сказаць
якое цела такі і арган

у дзяцінстве ты
ня часта ляпіўся да трубаў
бо арганы цябе пужалі
на арэлях было прыемней гушкацца
чым арэлі лізаць
а цяпер на марозе
зьдзіраць вусны
стала шкоднай звычкай

бярыце і піце з гэтага ўсе
бо гэта ёсьць кроў мая
якая за вас і за многіх будзе праліта

у дзяцінстве ты
ня надта любіў салодкае
а цяпер павялічваеш
узровень цукру ў арганізьме
і матывацыю свайго існавання
непадараваным тортам

бярыце і ешце з гэтага ўсе
бо гэта ёсьць цела маё
якое за вас будзе выдана

гэта чыню на маю памяць
Timactoria
у кніжках з чужымі паметкамі
трэба крэсьліць
з прэзэрватывам на алоўку
памытымі рукамі
чыстым розумам
і паголеным роздумам
са згоды ўсіх удзельнікаў
літаратурнага працэсу
бо хто ведае якія экранцы
можна падхапіць
ад такіх інтымных сувязяў
!пахавайце Палініка

пахавайце Палініка
здрадніку —
бясплатную мэдэцыну
паліклініку

косткі Палініка —
сабаку палку
кінуць
сэрца —
ахвярніку

цела — сэрцаньку
маленькаму
міленькаму
млынненькаму
сястры Палінікавай

а ніку
каму ніку
над Палінікам?
калі ты калі-небудзь прыйдзеш
а ты калі-небудзь прыйдзеш
(я ведаеш люблю вас жанчын
але ўсе вы ў нечым падобныя)

прыходзь

адчыню не адразу
я ўсё жыцьцё цябе чакаў
і ты колькі жыцьцяў
пачакаеш

так і быць

прыгожая
з распушчанымі валасамі
я зь іх запляту сабе шворку
у маім доме будзе не прынята
гаварыць пра твае валасы
крыху запыханая
я хачу паглядзець як ты дыхаеш
каб выдыхаць з табой у такт
твае мочкі будуць віннага колеру
зь іх капацьме мой голас
на дыван шпалеры
неаддадзеныя кніжкі
на шкарпэткі зь дзіравымі пелюхамі
я б прыбраўся калі б ты папярэдзіла
але ты ніколі не папярэджваеш
на тваіх вуснах будзе мова спагады
а я люблю цалавацца —
моўны бар’ер

і ня дай божа
ты будзеш у сваёй гэтай
чорнай сукні

і ня дай божа
ты возьмеш сваю гэтую
вострую касу



ўсе свае дзьмухаўцы
я даўно павыдзіраў сам
рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры заключны этап

яны ўсё слухаюць
яны глыбока дыхаюць
яны плююцца
сьмецьцем і недапалкамі
на маладога
алімпіядніка

дамы Серабранкі
дамы Серабранкі

іхнае light me up
запальвала ўва мне жах
іхныя тонкія панэльныя целы
здаваліся таўсьцейшымі
ад каменных сьлёз
я ведаў код ад кожнага пад’езда
бо бачыў як яны праглыналі людзей
але баяўся пакідаць адбіткі

дамы Серабранкі

у іх няма сяброў
нават адзін адному
яны ворагі
яны церпяць толькі тралейбусы
і тое на правах свойскіх жывёл
выгульваюць іх рэгулярна
але не далей за электрычны дрот

тралейбусы церпяць

дамы Серабранкі

я ня ведаю колькі яны маюць гадоў
яны дакладна мяне не перажывуць
і я іх таксама не перажыву
буду несьці
на сваіх спарахнелых лапатках
спарахнелыя

дамы Серабранкі
напаўняць судзіну
заўсёды няўдзячная справа
піксіда становіцца кратэрам
ямка становіцца кратарам

чырвонафігурным
чырвоным
фігурным
з жаноцка-юнацкімі тварамі
арфэі эроты антыноі
іх аб’ядноўвае адно —
усе яны былі грэкамі.
і часова каханкамі

глыбокім
як уласная магіла
туды б магла зьмясьціцца зорка
зрэшты так яны і зьяўляюцца
туды б магло зьмясьціцца значна больш —
вока
а па выніку нічога і ніколі —
два браты аднаго бацькі космасу —
(не) зьмяшчаецца

усё-ткі
колькі ні палівай
судзіна бяз почвы
наўрад ці дае парасткі
але і палка раз на год
прарастае
ў квяцістую вішню

з кветкамі як філе ўсходу
з галінамі як сьвет у разрэзе
з каранямі мякчэйшымі за калені стомы
зь ценем цішэйшым за прызнаньне
з карой узору перасьпелага гранату

там будуць сьпяваць песьні
гліняныя аскепкі
дзеці старой вазы
самапрапойца
бутэлька шампанскага
тырчала з пакета
проста мне ў твар
як гармата
з выклікам

хто першы стрэліць?
мацьвей
занатоўка
пра вайну і вёску


Апулееўскі асёл кажа «Ο»
што паводле Бруна Снэля
зьяўляецца недасказаным «οὐκ»
што паводле слоўніка Пятроўскага азначае «не»
Адзін быў немцам
Другі зь немцамі супрацоўнічаў

Нямецкія аслы ў 33 гучна крычалі «Ja»

Бабуліна карова кажа «Муу»
што паводле падпітага дзеда азначае
«Мы усе умром»

Беларускія каровы ніколі
не адрозьніваліся асаблівым аптымізам
калі гладзіць вейкамі грудзі
на сэрцы застаюцца драпіны
з камячкамі тушы
і кроў набывае колер памады
як ты набываеш нейкую дробязь у краме

у рэгіёнах майго жыцьця
шмыганьне носам ня мела
нічога агульнага з асуджэньнем
у краях дзе я нарадзіўся катар
было прынята лячыць
катарсісам

мы адрозьніваем добрую трагедыю
на пах
дрэнную камэдыю зрэшты гэтак жа
віну

у аптэках таксама ёсьць грэцкія назвы
я ніколі ня бачыў на паліцах
твайго імя
жыць на ўскрайку цэнтру
гэта заўсёды апошняя станцыя
гэта заўсёды адсутнасьць рызыкі
прапусьціць сваю
гэта заўсёды наяўнасьць рызыкі
не стрымацца і паехаць далей

жыць на ўскрайку цэнтру
гэта на генэтычным узроўні
ня верыць у плоскую зямлю
гэта разуменьне ўсіх адценьняў слова
спадарожнік

жыць на ўскрайку цэнтру
гэта бясконцы рух па коле
на максымальнай хуткасьці абаротах
са сьціраньнем моўных шынаў
з падзапраўкай ідэнтычнасьці
на кожным супынку

жыць на ўскрайку цэнтру
гэта пэрманэнтная наяўнасьць
суседзяў
якія цябе заліваюць
гэта сытуатыўнае ад мора да мора
моры якія калі і зьліваюцца
то толькі па лініі пераездаў

жыць на ўскрайку цэнтру
ці гэта ўсё яшчэ жыць у цэнтры
ці гэта ўсё яшчэ жыць
яна
запрэгла ўсе свае галасы
рык яе зычных дрыкгантаў
бомбабомамі біў у шыбы
голасна галосна галасіў
малярны скотч
ахвярная маці паперы
нёс свой крыж
з горыччу асядаў на языку

мае вочы гарэлі кнігамі
мае кнігі гарэлі на вачах
кожная знойдзеная граматыка
была паган(ск)ай ахвярай
маўчаньню
адзінае што я мог захаваць

імя
мой радавод усё адно
зводзіцца
а часьцей звадзіцца
да аднога кораня

узрост
гэта ня ейная юрыс-дыкцыя
яна ня мае тут у-ладу
у той момант
я палюбіў арабаў
як свайго бліжняга
з таго моманту
я лічыў кожную сьвіньню
якую падкі-даваў Бог

вы ведаеце чаму вы тут
мне не хапіла слоў

я хаваў свой гендар
пад п(а/о)лавіком
але мінулы час выдаваў
усё новы і новы
дзеяслоў
я адводзіў вочы чытаючы
усё новы і новы
нумар
прата
кол

я маю права на званок
званок
па кім
так цэлы (па)званок
у языку замала костак
што я магу вы-мав-іць
што я магу сказ-аць

ало
я закладнік мовы
Пару дзён у Хаўрусе выйшаў мой нова-нявельмістары верш. Аказваецца, пра гэта можна напісаць і тут, таму што, відавочна, перагонка верша па сацсетках павялічвае электрызацыю паэтычных часьцінак у паветры.

З прыгожага – цудоўны камэнтар ад https://www.group-telegram.com/parressia, якая гэтыя часьцінкі адчувае вейкамі і сваім пільным вокам і чуйным вухам бачыць і чуе тое, што я б не пабачыў і не пачуў:

https://www.instagram.com/p/ConOWUFIgZ8/?igshid=YmMyMTA2M2Y=
нябесная курыца дзяўбла маладзіком
насенне ў тысячу сьветлавых год
таўкла вечаровага пеўня
на маім левым вуху
укэр-ак-ук

мне вельмі шкада
быць памежным слупом
калі маёй сьмерці не пачуе зязюля
ці можна тады лічыць што я быў
усе яны вернуцца ў лес
і біцьмуць палкамі цені дрэваў
мяжа — толькі нагода
сьнегу растаць

тут сядзеў адзін мытнік
у пальцах круціў срэбраньнік вечару
ён любіў абмочваць ногі
ў пурпуровых прасьцінах
зборнік кайнэ
каштуе даражэй за матчыны барбарызмы
ў карэньня таксама ёсьць свае
скрыжаваньні
толькі не забывайце гэтага дабравесьця

зубы зімовых авечак
шукаючы шлях у Фаран
ламалі на мяне іклы
і сплывалі вадой
(Н/н)іхто ня любіць ісьці за вадой

на маім месцы пакінулі яйка
здаецца ў той дзень
Бог упершыню выйшаў на працу
і насыпаў курам

ДАДАТАК:
ціп
ціп ціп
цып цып
чеп чеп чеп
tibu tibu tibu tibu
chuck chuck chuck chuck
petit petit petit petit petit petit
poule poule poule poule poule
мацьвей
Mem. I (напэўна будуць яшчэ)
Палац дзяцей і моладзі

мы стаялі на другім паверсе Палаца дзяцей і моладзі адбіваліся ад міні-копіяў нейкага паўночнага народу. калі б на вуліцы было цяплей я б дакладна сказаў што гэта Лідыйцы але мы былі ў Палацы дзяцей і моладзі менавіта таму што на вуліцы было халодна так што гэта твая спэцыяльнасьць. па-мойму гэта былі Эскімосікі. яны білі ў бубны прапонаў і крычалі свае таямнічыя заклёны. я ня ведаю ніводнае мовы паўночнейшай за беларускую то думаю яны зьвярталіся да цябе.

я так і не навучыўся танчыць не авалодаў нашым целам.

гэта стала прычынай нашай паразы – і маленькія Эскімосікі зьнесьлі цябе з Палаца дзяцей і моладзі ў тыя далёкія геаграфічныя абшары пра якія ты заўсёды марыла. зьнесьлі і пахавалі пад ледавіком маёй памяці пад сумётамі маіх успамінаў.
мацьвей
Mem. II — IV (напэўна будуць яшчэ)

Cтанцыя Крыжовы Шлях

станцыя К — галгофа. ты штораз выдрапвала крыжовы шлях на маёй руцэ. некаторыя са стацыяў я дагэтуль праглядаю пад скурай і кожны раз кленчу. дзіўна што ты ніколі не наважвалася ўбіць цьвік але зь лёгкім сьвістам спальвала мяне як сьлімака і накрывала мангал. я ляжаў там да раніцы а потым ты дасыпала прах у попельніцу і раскідвала нас парэшткамі прашпэктам Незалежнасьці па маршруце бібліятэка — дом. я ніколі не супраціўляўся і прасіў вецер быць слухмяным. адзін раз ты разьвязала мех і ён садзьмуў мяне ў іншы бок.

***

НББ

калі мы дарэшты напаўнялі ромбакубаактаэдр сваім каханьнем
то выходзілі і на ім загаралася Я сардэчка Беларусь
майму сардэчку ў форме ромбакубаактаэдра
стае толькі на Я
адтуль забаронена выносіць кнігі і ўспаміны
але мы пару разоў выносілі

***

Марк Шагал (куды?)

твой пацалунак нагадвае Віцьбу
ты пра раку ці вафельку?
ня ведаю але і на і пасьля цалавацца было прыемна

габрэйская луна адбівалася на каве
з намі павітаўся мужчына з журнала пра Прагу
мы пайшлі за ім а ён схаваўся ў скульптуру Ікара
(мне трошку шкада што Вэнэра спадабалася табе больш)
прага засталася неспатоленая
[УСТУП]
ці ты мне сястра Мірыям
ці посах пасуе да пасмаў тваіх
ці плешча пясок паміж пальцаў тваіх
ці не панурыць пэсах пелюхоў тваіх

ты свабодная Мірыям
будзе зь цябе нявеста

[СТАЦЫЯ І]
выплюньце вуснаў зьмяю
нас у школах вучылі
ператвараць на галіны вужоў
і на сарафімаў назад
хай мова вашая полымем пад Пітонам
не перасмыкаецца

нябожчыкаў у тэтрапаках усёведнае галы
было меней
як пясчынак на стоме тваіх плячэй
мы пакрышым іх на кавалкі
прынясём на радасьць плоднай Дэмэтры
на стогне тваёй бісернай працы
зьлітуйся зь беднай жывёлы

[СТАЦЫЯ ІІ]
ня дзьмі так моцна

пясок на маіх дамінантах
мы ахвяруем сьнегу якому
смакуюць франтоны найлепш
якая розьніца як называць цукар
карамель маіх зрэнак пазаколерная

пан
тон
пан
тэон

[СТАЦЫЯ ІІІ]
валасы твае плятуць павукі
яны спускаюцца да шыі
ім ножкі падрэжуць цырульнікі
зямля абяцаная
абясцэненая пірамідамі іх павуціння
не знайшоўшы ў кустах агрэсту
там сястра шукай збавеньня
невялікі і цэлы
камень на стале
стол – камянём
камянее мой стол
сталее мой камень

камяней за сталь
сутулей за ком

поўны стом
полы сам
бясполы камень

разьбіты бім
яго руіна
Украіна
залатасьвісты ром
er ist nur er

габрэйскі шлях
з варагаў у грэкі

піраміда не ўцякае
піраміда калёнай масту
піраміда ў пятку крывёй

блакітны міндаль
стэповая калыханка

не адрозьніваць колеры —
быць часткай усяго —
быць усім

сьцёрты на прах порах
толькі так можа рака
рэхам смактаць дзеясловы
мяжа – гэта прарэх
мяжа – гэта verba timendi

імя тваё — сьвята
сьмерць твая — сьвята
нікому ня выліць з tenebrae
нейкаму ня выпіць з tenebrae
некаму ня вылавіць з tenebrae
камень
невялікі і цэлы
З рукой поўнай часу…
(Die Hand voller Stunden…)

З рукой поўнай часу, так прыходзіла ты да мяне – я казаў:
Валасы твае не рудыя.
Тады ты падняла іх лёгка на вагі пакут, і ня быў я цяжэйшы за іх…

Яны спускаюцца з караблёў да цябе, каб іх пагрузіць, яны прадавацьмуць іх на кірмашах асалоды –
Ты ўсьміхаесься мне з глыбыні, я плачу па табе ў шалі, яна застаецца лёгкай.
Я плачу: Валасы твае не рудыя, яны прапаноўваюць марскую ваду, і ты аддаеш ім кудзеры…
Ты шэпчаш: Яны напаўняюць мной сьвет, а ў тваім сэрцы я застаюся цясьнінай!
Ты кажаш: Пасьцялі сабе лістоту гадоў – час табе прыйсьці і мяне цалаваць!

Лістота гадоў рудая, валасы твае не такія.

Paul Celan / Паўль Цэлян
І. *пад сонцам колеру веды паўночнага азімута*

мармурна-бяззубы прараб
прамянямі хвошча і сьвішча
шчэрыць сваіх пясчанных сабак
я капаю яму Бабілён для ўсіх
бізуноў яго языкатых

я капаю яму Бабілён
ён плоціць чырваньню шчок
ты сястра яму — ён гэта цалуе мне ў пазванкі — але далоні ў цябе мае
я расьціраю твой волас у пальцах
кудзелю дактылічных сыночкаў
распускаю іх уначы

ІІ. *уначы па тым як яйка афарбавалася ў гарызонт*

сярпом спагады ты адсякаеш мне пясьці я дзякуй кладу табе ў кошык побач з палёгкай ты плачаш з крывёй на спляценьні далоні ў цябе мае я пальца пры вуснах тваіх не трымаю

III. *на вузкай вуліцы людзей дзе ў Сьвіслач уцякаюць Ніл Тыбр і Ярдан*

нам крычаць ἀληθώς ἀνέστη!
дачок у праўды як нябожчыкаў у моры
ніводная зь іх ня стане мне жонкай
кожная зь іх цалуе мне вусны
я пальца пры вуснах ма-тва-іх не трымаю
Сегодня обновляем «Дайджест» и вместе с «Post-Marxist Studies» продолжаем знакомиться с молодой беларуской поэзией.

Из предисловия Лизы Хереш:

«Несмотря на повышенное внимание к политическому языку беларуской поэзии, мы считаем важным обратиться в том числе к поколенческому срезу автор:ок, чьи стихи мы представили вместе с параллельным переводом на русский язык. Кажется, что, продолжая работать в русле документальной поэзии, многие автор:ки выбирают иной способ с материалом документа, фиксируя состояние оцепенения, нерешительности. Куцые списки разрешённых продуктов для передачки или одно куриное яйцо причудливым образом «заземляют» лирическое «я» стихотворений: как при панической атаке, пересчёт бытовых деталей помогает вернуться к уверенности в том, что, по крайней мере, среди разломленного мира существую и я тоже».

Стихи лучше пуль: подборка актуальной беларуской политической поэзии
2025/01/04 04:29:18
Back to Top
HTML Embed Code: