group-telegram.com/unter_monchisher_Kutte/101
Last Update:
IIIVIX
[εἰς τοὺς κλῶνας κεκνήμενα
ἀνώνυμα ὀνόματα
ἐκ ὥν γιγνόμεθα πάντες
-Θεόδωρος ἐκ Μιλήτου
на галінах надрапаныя
неназваныя імёны
зь якіх усе мы паходзім
-Тэадор Мілецкі]
у сваёй эклектычнай памылцы
словаформа ў форму слова вяртаецца
радзей чым ніколі
застаецца пенай
радзей застаецца пенай
радзей чым застаецца пенай
песьня ніколі не бялуга цёпкаецца ў Гелеспонце
спытайце што ён баяў перад тым як асьлепнуць
дэльфін з плаўніком сыгматычнага суфікса
шукае сваімі гностхамі
усімі сіламі сэмантыкі нейкай аўтоннасьці
бяз кропкі апоры
Эўрынома праглынула сябе за голас
яна прасіла нас ня глытаць па ёй сьлёзы
і ўдавіласа і падзівіласа і ўся сьцёрласа ў пятку
і стала павараным морам вінна-чырвонай парфіры
а зорак у небе было нібыта зорак у небе
нібыта ня быт у зорках а за крохк да неба нябыт
божа няўжо ты чытаў Якабсона
[Тэзэй і Мінатаўр, якія гуляюць у шахматы.
Чырвонафігурная амфара. Гліна. Каля 530-520 гг. п.н.э.]
чапляючы ніткі за градыент пурпуру
намочвае промень у валасах
хаваючы яго ва ўсім лёткім і плыўкім
пяшчотна называе яе колер
я вынайшаў у сваёй мове кантраст
адзінае што пакінула мне прырода
для тваіх словаў
(горка мыкае
на чорную ладзьдзю)
[Любы сябру,
Учора, выпіваючы ў аднога з тутэйшых профэсараў, Філіпэ Фарціні, цудоўнага філёляга-клясыка, зь якім мы размаўлялі жвава і па-доўгу, я знайшоў пэргамэн, тэкст якога з нашымі ўстаўкамі і здагадкамі я перапісаў на другім аркушы, спадзеючыся на тваю дапамогу. Нам не пашэнціла зразумець ані дату, ані аўтара пададзенага ўрыўку. Адзінае, што можна сказаць з пэўнай толікай дакладнасьці: тэкст ня быў напісаны арыгінальна па-лацінску, а ёсьць перакладам зь йіншае невядомае мовы, на што ўказвае і лексыка, і сынтаксіс. На мае роспыты, чаму такі загадкавы пэргамэн падпірае ножку стала - а менавіта там мы яго знайшлі, калі я пачаў адціскацца - спадар Філіпэ толькі недаўменна ўздымаў плечы і запэўніваў, што ніколі ня ведаў пра наяўнасьць стала. Разьлічваю на тваю стрыжаную галаву ў разгадцы цяпер ужо нашай супольнай таямніцы!
З пашанай,
Ружы
Ліст Ружага. Архіў Полацкай езуіцкай акадэміі. 1820г. Пераклад з польскай наш.]
Et si vera loqui fas est, non sponte bisontem
Scribimus, invisam terribilemque feram…
-Nicolaus Hussovianus
Qui non possit domum domi quaerere hic silvam fugat
Mino[t]aurus non ipso caeso a Teseo relinquens
in novo labyrintho su[u]m negat natur[am]
hominis et jubatus bison excellens et vi
et velocitate plenus fit. Non quaerens suo
si[m]plicite in Graeci[a] patriam repetit Jovi
acta et fuga[t] … ubi avus … videbit nepotem
suum ra[r?]ius. Quod sol non sa[e]pe ibi lucet et non
suis ignibus [f]l[am]at h[ic] locus Alba Turris voca[t]ur.
Qui non possit domum domi quaerere hic silvam fugat
бусел працяты голай галінай
лупавокія вы вачыма ў пінг-понг
вы чаўнамі ня чвякайце ўжо чаго
βыдла βык βараβаняць βунт
коΣы КноΣ і нябеΣны каΣец
узΔымалася Δымам Δом і Δамы
[-Андрэй Таўроў
корабли против течения времени и Трои]
BY сатурнінскія скокі
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/unter_monchisher_Kutte/101