Telegram Group Search
#валожын #sacral_urban
Добрай раніцы жадае чытачам постдажыначны Валожын.
Да галоўнага рэспубліканскага свята жыцця гэтага году нафігачылі шмат муралаў на камяніцах, якія адсылаюць да жыцця месца ў перыяд чорна-белых здымкаў. Чамусці вырашылі дзеля іх ахвяраваць звыклымі зімарадкам і коткай. Затое ў горадзе з'явіліся мастак Рушчыц ды драматург-паэт Дунін-Марцынкевіч, якія пахаваныя ў Валожынскім раёне.
Выдаўся вольны час, думаў запілаваць нейкі змястоўны допіс для канала, але... над родным балотам узыйшло сонейка! Рэдкая з'ява апошнім часам.
Прыйшлося выправіцца на традыцыйны збор вітаміну "ДЭ".
Чаго і вам раю ☀️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#магілёў #sacral_catholic
Калі вам давялося наведваць Магілёў, ці заходзілі вы ў касцёл святога Станіслава? Калі не, то вам пашчасціла, бо ёсць шанец атрымаць шмат эстэтычнай асалоды ад патэнцыйнага візіту. Вось вам, так бы мовіць, трэйлер ды тызер.
Але ня гледзячы на ўсю прыгажосць, ёсць пэўная праблема, якую падаравалі нам рэстаўратары. У 90-х гадах было прынята рашэнне вярнуць сценам арыгінальны барочны выгляд XVIII ст. Праз што былі знішчаны без фіксацыі і даследвання як пазнейшыя фрэскі ХІХ ст. так і пашкоджанымі аказаліся найстаражытнейшыя слаі. Таму зараз на сценах шмат выяваў наўпрост перамалявалі нанова.
Гучыць сумна, але выглядае ўражліва.
Яшчэ за савецкім часам касцёл страціў унікальны арган з керамічнымі трубамі, створаны ў 1912 годзе. Затое ў 2018-м сюды з нідэрланскага Эйндховена прывезлі і ўсталявалі арган 1928 года вырабу.
2024/12/23 13:59:49
Back to Top
HTML Embed Code: