Telegram Group Search
sacral_BY
Photo
#sacral_museum #sacral_jews
Зганяў у #Валожын, каб паглядзець на свежаадчынены музей у былой школе рабінаў Эц Хаім пачатку ХІХ ст.
Вось тут пісаў пра тое, чаму гэты будынак такі цікавы, ну і паказваў, як выглядаў амаль 2 гады назад.
А сёння, лічы, інфанагода! Паглядзім на свежае і прыгожае.
Сапраўды, атрымалася няблага, месцамі нават стылёва, хоць экспазіцыя сама па сабе невялікая.
10 рублёў квіток. "Ніхалерысабе" - скажаце вы. Але ж прабачце, VR-акуляры ды сэнсарныя экраны... інтэрактыў па поўнай, трэба адбіваць.
Пішуць, што на першым паверсе можна зняць гасцінічны нумар за 200 р. І гэта не нумар з інтэр'ерам у стылі ХІХ ст. і не стылізацыя спальні Хаіма бэн Іцхака. Такі ж базавы, як у гасцініцы за 40 р. Ня ведаю, каму і навошта трэба марнаваць на гэта грошы (і ў каго ёсць такія грошы🫣)? А вось дзясятку на музей - туды-сюды прымальна.
З 10 па 18. Выходныя: пн, аў.
Рэдакцыя віншуе шаноўнага калегу па цяжкай блогерскай ніве @belaruskipioner з чарговай гадавінай!
Жадаем ударнай лічбавізацыі, каб допісы крочылі ў дружных шэрагах і атрымлівалі пралетарскія ахопы. Пяцігадовы кантэнт-план за чатыры гады🫡
Там часам каналу "Беларускі піонэр" сёння спаўняецца 7 гадоў!

Учора як раз і падаруначак прыйшоў - заказаў на інтэрнэт-аўкцыёне альбом з фотаздымкамі выпускнікоў менскага Камуністычнага універсітэта імя Леніна 1931 года. Хутка адсканую на нармальным сканеры і выкладу асобным пастом.

Карыстаючыся момантам згадаю і выкажу падзяку за падтрымку сяброўскім аўтарскім каналам гістарычнай тэматыкі "Палявая пошта", "Красивое из Минска", "sacral_BY", "Куфар старажытнасцяў", "Красный Фронтовик", "Советский Ленинград", "1931.center", "Наші 1920-ті".

Падтрымка праектаў "Беларускі піонэр", "Криминальная хроника 1920-х":
https://patreon.com/belaruskipioner
https://boosty.to/belaruskipioner
Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://www.group-telegram.com/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://www.group-telegram.com/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://www.group-telegram.com/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
sacral_BY pinned a photo
#магілёў #sacral_unity #sacral_graveyard
Фінальны допіс пра каталіцкія могілкі Магілёва.
Гэтую неагатычную капліцу пачатку ХХ ст. вы, верагодна, успомніце. Яна неаднаразова з'яўлялася на канале. Самастойна ці ў кантэксце Берасцейскай уніі, бо ў 1996 годзе была асвечана як грэка-каталіцкая царква іконы Маці Божай Бялыніцкай.
А вось на гэтым свежым здымку капліца паўстае з новымі пластыкава-шклянымі дзвярыма замест старых драўляных, праз якія смутна праглядаюцца сляды рамонту ўнутры. Хацелася б думаць, што нейкія часовыя захады, але такі крэатыўны дызайн, што ёсць сумневы.

Тут у альбоме сабраў усе здымкі з гэтых могілак.
2024/12/23 10:02:39
Back to Top
HTML Embed Code: