Telegram Group Search
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"СІЛА ВЕРЫ" :
СПАДЧЫНА СТРОЧЫЦ.

Беларусы - народ набожны. Спрадвечна. Мяняліся часы, але "сіла веры" у Бога, у Сусвет, у найвышэйшы і найразумнейшы Промысел - жыла. У язычніцкія часы - былі адны Богі, з прыходам хрысціянства - жыццё беларуса падпарадкавалася Евангеллю, Іісусу Хрысту і яго ісцінам.

Дзіўна, але ў нашым жыцці і побыце захаваўся цудоўны мікс - павагі і да царкоўных канонаў, і памяць пра старадаўнія верванні нашых продкаў... Дзівосным чынам дэманструе гэтую трывалую традыцыю... беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах !

Сярод экспанатуры тут - і храмы, і капліцы-узоры хрысціянскага дойлідства, і зборы ікон - праваслаўных, каталіцкіх, уніяцкіх, жывое мастацтва батлейкі... Тут жа - калекцыі абярэгаў і рэканструкцыі даўніх рытуалаў і абрадаў на Каляды, на Святога Яна, на Дзяды...

Новы выпуск тэлепраекта "СІЛА ВЕРЫ" будзе - са скансэна.

Паглядзіце сёння ў 13.30 і заўтра ў 07.30 на тэлеканале "БЕЛАРУСЬ-3".
Вялікая Вячэрня на 25-ю нядзелю па Св. Тройцы, 10 лістапада

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/205-ton-8.html
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 11-17 лістапада

11 лістапада, панядзелак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

12 лістапада, аўторак. Св. Язафата, архібіскупа Полацкага
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

13 лістапада, серада. Св. Яна Залатавуснага
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

14 лістапада, чацвер. Св. апостала Піліпа
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Біблійная сустрэча

15 лістапада, пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Пачатак Каляднага посту

16 лістапада, субота. Маці Божай Вастрабрамскай
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

17 лістапада, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
Audio
У сваёй рубрыцы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў творчасці пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі.

У папярэдніх выпусках гутарка ішла аб тым, што піша гэты мысляр пра веру, Царкву, хрысціянскія сімвалы, матэрыялістычны светапогляд, духавенства, Бога, калі аналізуе творы Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі, Міхася Чарота, Кандрата Крапівы.

У гэтай перадачы гаворка пойдзе пра артыкулы Адама Бабарэкі, прысвечаныя творчасці Змітрака Бядулі.
Аўторак, 12 лістапада 2024 - свята смч. Язафата. У МІНСКУ, у Цэнтры Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6): Боская Літургія ў 18:30.
12 лістапада
✝️ Памяць св. Язафата, біскупа і мучаніка

🌿 Ян Кунцэвіч нарадзіўся ва Уладзіміры-Валынскім каля 1580 г. У маладым узросце прыняў пострыг у манаства з імем Язафат. Ужо тады ён піша працы аб неабходнасці аднаўлення адзінства Заходняй і Усходняй Царквы пад кіраўніцтвам Папы Рымскага, прапаведуе і навяртае на унію значную колькасць людзей.

🌿 У 1618 г. стаў архібіскупам Полацкім і прыкладаў усе намаганні да аднаўлення адзінства хрысціян. Аддаў жыццё за веру ў Віцебску 12 лістапада 1623 г. І, здаецца, няма сярод святых іншага такога чалавека, чый вобраз быў бы настолькі скажоны паклёпам і нагаворамі, як вобраз святога Язафата Кунцэвіча.

⛪️ У 1867 г. святы Язафат быў абвешчаны святым, стаўшы першым святым уніяцкай Царквы. Яго мошчы, якія перажылі мноства спроб знішчэння, цяпер здабылі спакой пад алтаром святога Васіля Вялікага ў саборы святога Пятра ў Рыме.
Forwarded from Спадчына
Калі хто забыў як выглядае беларуская ўніяцкая царква ў Лондане, якая грунтуецца на традыцыйным беларускім культавым дойлідстве і атрымала шэраг прэстыжных узнагарод.

#Лондан #драўлянаедойлідства
2025/01/03 19:20:55
Back to Top
HTML Embed Code: