Telegram Group Search
У сваім казаньні а. Андрэй Крот заклікаў вернікаў быць вернымі Грэка-Каталіцкай Царкве, не зважаючы на цяжкасьці, якія сустракаюцца на нашым хрысьціянскім шляху, і праз гэта паказваць для сьвету нашую еднасьць і багацьце, якое ёсьць у Каталіцкай Царкве. Важна не зьвяртаць увагу на тое, як шмат нас, трэба пакінуць усе сумневы, як гэта зрабіў апостал Андрэй Першапакліканы, і пайсьці за Хрыстом, каб несьці яго для тых, хто вакол нас. А для гэта трэба найперш быць вернымі запаветам Хрыста ў нашым штодзённым жыцьці.

Гэтую тэму працягнуў таксама і Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей, які заахвоціў да сумеснага сьведчаньня Хрыста для бліжніх разам з вернікамі іншых канфесіяў і расказаў пра прыклады такога супрацоўніцтва ў апошні час. Ён заклікаў вернікаў умацоўваць малітоўную еднасьць з Богам у супольнасьці, а таксама ў асабістай малітве, каб у сьвяты юбілейны 2025 год, які надыходзіць, увайсьці пілігрымамі надзеі.
Па традыцыі пасьля сьвяточнай Літургіі была шчодрая брацкая агапа.
3 снежня - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ. +++Молімся за ўсіх інвалідаў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі і асабліва за тых, ад каго залежыць іхняе жыццё і хто ім дапамагае.
6-7-8 снежня 2024 ПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ. =Парафія Прав. Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы у МІНСКУ (вул. Арджанікідзе, 6) ЗАПРАШАЮЦЬ: +ПЯТНІЦА, 6.12.24 - 18:30 Боская Літургія (успамін св. Мікалая), -у 19:15 Рэкалекцыйнае казанне; ++СУБОТА, 7.12.24, -у 18:30 Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем (ад 17:00 - нагода да Споведзі); +++НЯДЗЕЛЯ, 8.12.24 -у 10:00 гадз. Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем; -у 15:00 Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем. =Рэкалекцыі праводзіць а. Аляксандр Улас з Мінска.
Forwarded from KROPLIA.BY
Прадстаўляем вам каляндар «Люблю Беларусь» на 2025 год з аўтарскімі малюнкамі і выслоўямі

У календары вы знойдзеце актуальныя цытаты на кожны месяц, аўтарскія ілюстрацыі вядомых і невядомых беларускіх храмаў, каляндарную сетку па месяцах на 2025 год, пазнаку асноўных дзяржаўных і хрысціянскіх святаў, а таксама бонус у выглядзе агульнай каляндарнай сеткі на 2026 год на апошнім развароце календара.

На кожны месяц прадугледжаны новы малюнак і новая цытата. Фармат календара ў разгорнутым выглядзе А3, глянцавая папера, ёсць дзірачка для падвешвання.

Каляндар «Люблю Беларусь» - гэта больш, чым проста звычайны каляндар. Гэта рэч поўная сэнсу, прыгажосці і любові да Бога і да Радзімы.

Замовіць каляндар можна па спасылцы🗓️
_______________________________________
Kroplia.by - інтэрнэт-крама сэнсоўных падарункаў па-беларуску
- паштовая дастаўка па Беларусі і свеце
- самавываз: Мінск, вул. Куйбышава, 40, г.ц. "Паркінг", аўт. 10.00-12.00, пт 17.00-18.00
- аплата наяўнымі, карткай ці онлайн
6-7-8 снежня 2024 ПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ. =Парафія Прав. Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы у МІНСКУ (вул. Арджанікідзе, 6) ЗАПРАШАЮЦЬ: +ПЯТНІЦА, 6.12.24 - 18:30 Боская Літургія (успамін св. Мікалая), -у 19:15 Рэкалекцыйнае казанне; ++СУБОТА, 7.12.24, -у 18:30 Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем (ад 17:00 - нагода да Споведзі); +++НЯДЗЕЛЯ, 8.12.24 -у 10:00 гадз. Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем; -у 15:00 Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем. =Рэкалекцыі праводзіць а. Аляксандр Улас з Мінска.
6 снежня 2024 г. у царкоўным каляндары свята святога Мікалая, архібіскупа Мір Лікійскіх - яно прыпадае на пятніцу. Вернікі БГКЦ ўрачыста ўшаноўваюць памяць гэтага святога Цудатворцы. З гэтай нагоды Апостальскі Адміністратар БГКЦ - архім. Сяргей (Гаек) удзяляе грэка-католікам у Беларусі агульную дыспенсу ад устрымання ад спажывання мясных страваў. =Хто карыстае з гэтай дыспенсы - павінен памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (і здзейсніць нейкі учынак міласэрнасці).
2024/12/22 05:34:07
Back to Top
HTML Embed Code: