У сваім казаньні а. Андрэй Крот заклікаў вернікаў быць вернымі Грэка-Каталіцкай Царкве, не зважаючы на цяжкасьці, якія сустракаюцца на нашым хрысьціянскім шляху, і праз гэта паказваць для сьвету нашую еднасьць і багацьце, якое ёсьць у Каталіцкай Царкве. Важна не зьвяртаць увагу на тое, як шмат нас, трэба пакінуць усе сумневы, як гэта зрабіў апостал Андрэй Першапакліканы, і пайсьці за Хрыстом, каб несьці яго для тых, хто вакол нас. А для гэта трэба найперш быць вернымі запаветам Хрыста ў нашым штодзённым жыцьці.
Гэтую тэму працягнуў таксама і Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей, які заахвоціў да сумеснага сьведчаньня Хрыста для бліжніх разам з вернікамі іншых канфесіяў і расказаў пра прыклады такога супрацоўніцтва ў апошні час. Ён заклікаў вернікаў умацоўваць малітоўную еднасьць з Богам у супольнасьці, а таксама ў асабістай малітве, каб у сьвяты юбілейны 2025 год, які надыходзіць, увайсьці пілігрымамі надзеі.

Па традыцыі пасьля сьвяточнай Літургіі была шчодрая брацкая агапа.
3 снежня - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ. +++Молімся за ўсіх інвалідаў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі і асабліва за тых, ад каго залежыць іхняе жыццё і хто ім дапамагае.
6-7-8 снежня 2024 ПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ. =Парафія Прав. Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы у МІНСКУ (вул. Арджанікідзе, 6) ЗАПРАШАЮЦЬ: +ПЯТНІЦА, 6.12.24 - 18:30 Боская Літургія (успамін св. Мікалая), -у 19:15 Рэкалекцыйнае казанне; ++СУБОТА, 7.12.24, -у 18:30 Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем (ад 17:00 - нагода да Споведзі); +++НЯДЗЕЛЯ, 8.12.24 -у 10:00 гадз. Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем; -у 15:00 Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем. =Рэкалекцыі праводзіць а. Аляксандр Улас з Мінска.
Forwarded from KROPLIA.BY
Прадстаўляем вам каляндар «Люблю Беларусь» на 2025 год з аўтарскімі малюнкамі і выслоўямі✨
У календары вы знойдзеце актуальныя цытаты на кожны месяц, аўтарскія ілюстрацыі вядомых і невядомых беларускіх храмаў, каляндарную сетку па месяцах на 2025 год, пазнаку асноўных дзяржаўных і хрысціянскіх святаў, а таксама бонус у выглядзе агульнай каляндарнай сеткі на 2026 год на апошнім развароце календара.
На кожны месяц прадугледжаны новы малюнак і новая цытата. Фармат календара ў разгорнутым выглядзе А3, глянцавая папера, ёсць дзірачка для падвешвання.
Каляндар «Люблю Беларусь» - гэта больш, чым проста звычайны каляндар. Гэта рэч поўная сэнсу, прыгажосці і любові да Бога і да Радзімы.
Замовіць каляндар можна па спасылцы🗓️
_______________________________________
Kroplia.by - інтэрнэт-крама сэнсоўных падарункаў па-беларуску
- паштовая дастаўка па Беларусі і свеце
- самавываз: Мінск, вул. Куйбышава, 40, г.ц. "Паркінг", аўт. 10.00-12.00, пт 17.00-18.00
- аплата наяўнымі, карткай ці онлайн

Forwarded from Грэка-католікі Беларусі
6-7-8 снежня 2024 ПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ. =Парафія Прав. Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы у МІНСКУ (вул. Арджанікідзе, 6) ЗАПРАШАЮЦЬ: +ПЯТНІЦА, 6.12.24 - 18:30 Боская Літургія (успамін св. Мікалая), -у 19:15 Рэкалекцыйнае казанне; ++СУБОТА, 7.12.24, -у 18:30 Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем (ад 17:00 - нагода да Споведзі); +++НЯДЗЕЛЯ, 8.12.24 -у 10:00 гадз. Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем; -у 15:00 Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем. =Рэкалекцыі праводзіць а. Аляксандр Улас з Мінска.
https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2024-12/upershyniu-katecheza-papy-na-kitajskaj-movie.html
www.vaticannews.va
Гістарычны момант: кітайская мова на агульнай аўдыенцыі - Vatican News
Гістарычная падзея адбылася 4 снежня 2024 года ў Ватыкане падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі. Упершыню за ўсю гісторыю прагучаў кароткі агляд ...
6 снежня 2024 г. у царкоўным каляндары свята святога Мікалая, архібіскупа Мір Лікійскіх - яно прыпадае на пятніцу. Вернікі БГКЦ ўрачыста ўшаноўваюць памяць гэтага святога Цудатворцы. З гэтай нагоды Апостальскі Адміністратар БГКЦ - архім. Сяргей (Гаек) удзяляе грэка-католікам у Беларусі агульную дыспенсу ад устрымання ад спажывання мясных страваў. =Хто карыстае з гэтай дыспенсы - павінен памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (і здзейсніць нейкі учынак міласэрнасці).
Рыхтуючыся да прыйсця Хрыста (Ер 33, 14–16)
Разважанні а. Андрэя Крата над Святым Пісаннем, якія друкуюцца на старонках газеты Гродзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі “Слова Жыцця”. Каталіцкая Царква лацінскага абраду распачынае сёлета Адвэнт 1
The post Рыхтуючыся да прыйсця Хрыста (Ер 33, 14–16) first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.
https://facimskaja.by/galounaya/ryhtuyuchysya-da-pryjsczya-hrysta-er-33-14-16.html

Грэка-каталіцкая парафія Маці Божае Фацімскай у Гродне
Рыхтуючыся да прыйсця Хрыста (Ер 33, 14–16) | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ
Разважанні а. Андрэя Крата над Святым Пісаннем, якія друкуюцца на старонках газеты Гродзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі “Слова Жыцця”. Каталіцкая Царква лацінскага абраду распачынае сёлета Адвэнт 1 снежня. У гэты дзень у першым чытанні чуем словы прарока…
Forwarded from Матуля Беларусь
НАША ВЕРА.
ГІСТОРЫЯ КНІГІ СКАРЫНЫ.
5 снежня 1517 года — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Іісуса Сірахава.
Выданне пачынаецца тытульным аркушам з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька...»). На першым і другім аркушах даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2–4-м аркушах: «...Другая предъмолъва доктора Францъциска Скорины въ книгу Исуса Сирахова». Пасля ідзе тэкст 51 раздзела кнігі, а на апошняй старонцы — пасляслоўе.
Кніга выдадзеная на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі.

Вялікая Вячэрня на 29-ю нядзелю па Сьв. Тройцы, 8 сьнежня
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/207-viacernia-ton-4.html

Audio
🎙️ Прапануем вашай увазе новы выпуск праграмы Хрысціянства і беларуская літаратура
📚 У чарговай частцы цыклу пра Адама Бабарэку разглядаюцца рэлігійныя матывы ў яго крытычных артыкулах. Асаблівая ўвага надаецца аналізу творчасці Змітрака Бядулі і яго духоўным пошукам, дзе Бабарэка адзначае своеасаблівую рэлігійнасць пісьменніка праз абагаўленне прыроды і чалавека.
🤔 Цікава, што Бабарэка, будучы матэрыялістам, з павагай ставіўся да духоўных пошукаў іншых творцаў і прызнаваў важную ролю Царквы ў развіцці нацыянальнай культуры беларусаў.
✍️ Аўтар праграмы: айцец Андрэй Крот
#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Літаратура #БеларускаяЛітаратура #АдамБабарэка #ЗмітрокБядуля #духоўнасць #культура

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 9-15 снежня
12 снежня, чацвер
18.00 – біблійнае чытанне
15 снежня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 9-15 снежня
12 снежня, чацвер
18.00 – біблійнае чытанне
15 снежня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
110 год з дня нараджэння БІСКУПА ЧЭСЛАВА СІПОВІЧА. =Нарадзiўся Чэслаў Сіповіч 8 снежня (25 лістапада) 1914 г. у в. Дзедзiнка, у парафіі Ідолта, у паўночна-заходнім кутку Беларусі (тады Браслаўскага павета Вiленскай губерні). Паходзіў са шматдзетнай сялянскай сям’і беларусаў-католікаў Вінцука і Ядвігі (з дому Тычкаў) Сіповічаў. Восенню 1928 г. распачаў вучобу ў Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў-марыянаў. Там, у Друі, вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і роднай Бацькаўшчыне. 1 жніўня 1933 г. Чэслаў Сіповіч уступіў у навіцыят Ордэна марыянаў, а праз год склаў першыя манаскія абеты. У 1935-1938 гадах ён вывучаў філасофію і тэалогію ва ўніверсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні.
У 1939 г., з блаславення вышэйшых духоўных уладаў Ордэна марыянаў у Рыме ён паступіў на тэалагічны факультэт Папскага Грыгарыянскага універсітэта. Там, у Рыме, 16 чэрвеня 1942 г. быў рукапакладзены ў святары ў візантыйскім абрадзе. Далей ераманах Чэслаў прадоўжыў вучобу ў Папскім Усходнім інстытуце, дзе падрыхтаваў і абараніў 19 снежня 1946 г. доктарскую дысертацыю, прысвечаную беларускаму ўніяцкаму мітрапаліту Ясону Смагажэўскаму.
У 1947 г. рашэннем Кангрэгацыi Усходніх Цэркваў а. Чэслаў Сіповіч быў прызначаны рэктарам Беларускай Каталiцкай Мiсii ўсходняга абраду ў Вялiкабрытанii і з красавiка таго ж года распачаў сваё служэнне ў Лондане.
Трэба ўзгадаць, што ў 1949 г. а. Чэслаў Сіповіч, разам з кс. Пятром Татарыновічам і а. Львам Гарошкам, пачалі намаганні, каб Ватыканскае радыё трансліравала свае праграмы і на беларускай мове.
4 жніўня 1960 г. а. Чэслаў Сіповіч атрымаў біскупскую хіратонію і Папам Янам ХХІІІ быў прызначаны Апостальскім Візітатарам для беларусаў у замежжы. Такім чынам, пасля 120 гадоў (ад г. зв. Полацкага “сабору” ў 1839 г. – - г. зн. ад “ліквідацыі” структур Уніяцкай Царквы царскімі ўладамі) беларускія грэка-католікі атрымалі свайго біскупа.
У 1962-1965 гадах біскуп Чэслаў Сіповіч удзельнічаў у працы ІІ-га Ватыканскага сабору, дзе быў абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў.