Telegram Group Search
Распавядаем пра творы ў пятым нумары “Маладосці”💕
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

#АкадэмКніга прадстаўляе дзіцячае...
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
БІБЛІЯТЭКА - ДЗЕЦЯМ.

25-28 чэрвеня ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе Тыдзень дзіцячай кнігі для дзяцей 6-10 гадоў. Юныя чытачы змогуць праявіць свае творчыя здольнасці ў віктарынах, гульнявых праграмах і майстар-класах.

26 чэрвеня
11.00-творчы занятак «Сяброўства» з Вольгай Голуб па лепцы з пластыліну.

26 чэрвеня
15.00-інтэрактыўнае свята «Давайце знаёмыя кніжкі адчынім» у рамках работы летняй творчай лабараторыі «Формула сяброўства».

27 чэрвеня
11.00-квізбук «Літаратурнае асарці».

28 чэрвеня 10.00-17.00-медыя-віктарына «Трамвай казак і загадак» у рамках клуба выхаднога дня «Нясумная субота».

28 чэрвеня 15.00-бібліятэчная акцыя «Давайце чытаць разам».

28 чэрвеня
анлайн-выстава дзіцяча-бацькоўскіх малюнкаў «Мой любімы казачны персанаж».

#НацБібліятэкаБеларусі
🌿 Купалаўскія дні стартавалі ў Мінску

Тэматычная акцыя праходзіць пад эгідай Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Серыю тэматычных падзей адкрыла Купальская ноч.

🌼 Гасцям прапанавалі майстар-класы па пляценні купальскіх вянкоў, лозапляценні, старадаўніх песнях і танцах, а таксама музейны квэст “Люблю Купалу”.

🟢 Купальскі вечар прайшоў пры ўдзеле заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.

👉Радыё Культура👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА.

АД "ТЭХНАЛОГІІ".

Пра новае, надзвычайнае доўгачаканае выданне!

Таямнічы, чароўны свет Падляшша… Дзе адбываюцца паломніцтвы да знакамітай «гары крыжоў» Грабаркі і стаяць чэргі да мясцовых шаптух, чые абрады не змяніліся з паганскіх часоў. Пад крылом Белавежскай пушчы прытаіліся вёскі, жыхары якіх па-свойму глядзяць на вакольны свет, па-свойму памінаюць продкаў, захоўваючы і працягваючы адметныя традыцыі. На старонках гэтай кнігі містыка часам пераплятаецца з рэчаіснасцю, свет інфернальны пачынае ўплываць на рэальны. Разам з тым героям рамана «Шаптухі» не чужыя і агульналюдскія праблемы, якіх немагчыма пазбегнуць у сучасным глабалізаваным свеце.

Замовіць кнігу можна, традыцыйна, праз сайт tn.by ці набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (уваход з боку Варанянскага, ст. метро Кавальская Слабада), пн-чц з 10:00 па 19:00, пт — 10:00–18:00.
2025/06/26 13:45:17
Back to Top
HTML Embed Code: