Forwarded from Catholic.by
Catholic.by
Сенсацыйная знаходка ў крыпце віленскай катэдры: адшуканы рэгаліі караля Аляксандра і Барбары Радзівіл
Сенсацыйная знаходка была зроблена нядаўна ў крыпце віленскай катэдры: даследчыкі знайшлі тайнік з пахавальнымі рэгаліямі Караля Польскага і Вялікага Князя Літоўскага Аляксандра Ягелончыка, а таксама першай жонкі Жыгімонта Аўгуста Альжбеты Габсбургскай і…
НАША ГІСТОРЫЯ.
ЗНАХОДКІ Ў ВІЛЕНСКІМ САБОРЫ.
РЭХА ВКЛ.
1⃣
"Папрасілі тут напісаць пару слоў пра знаходку каралеўскіх рэліквій у сутарэннях Віленскага кафедральнага сабора.
1. Знойдзеныя рэліквіі паходзяць з каралеўскай крыпты,якую выпадкова знайшлі ў 1931 годзе. Тады ў Вільні была надзвычайная павадка, і давялося весці ратавальныя працы па ўмацаванню падмуркаў катэдры, і падчас прац выпадкова знайшлі пахаванні вялікага князя літоўскага і польскага караля Аляксандра Ягелончыка, і дзвюх каралеў - Эльжбеты Габсбург і Барбары Радзівіл. Адкрыццё стала сапраўднай сенсацыяй у міжваеннай Польшчы. Падчас даследвання крыпты працавалі і мастакі - Фердынанд Рушчыц, Ежы Хопэн і Людамір Сляндзінскі, праўда, замалёўвалі яны пераважна парэшткі Барбары Радзівіл. Фатаздымкі рабіў Ян Булгак. Каралеўская крыпта тады была адноўленая і гэтыя пахаванні можна і зараз зведваць падчас тураў па сутарэннях.
2. Гэта не першая знаходка скарбаў у сутарэннях сабора, у 1985 годзе быў знойдзены скарбец катэдры, схаваны ўвосень 1939 года.
👇

2⃣
Тады былі схаваны самыя каштоўныя рэліквіі, у тым ліку вялікая манстранцыя, падараваная канцлерам Альбрэхтам Гаштольдам касцёлу ў Геранёнах, залатыя і срэбраныя кубкі, падараваныя Радзівіламі, Сапегамі, Пацамі. Пра гэту знаходку маўчалі ажно да 1993 года. Зараз знойдзеныя тады рэліквіі можна ўбачыць у Музеі царкоўнай спадчыны (касцёл святога Міхала).
3. Відавочна, што галоўныя скарбы Віленскай дыяцэзіі былі падзелены на некалькі частак (як мінімум, дзве) і былі схаваны па загаду віленскага біскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага. Гэты біскуп быў сумна вядомы радыкальнай паланізацыйнай палітыкай, у тым ліку паграміў і беларускі асяродак марыянаў у Друі. Мабыць, пасля заняцця Вільні савецкімі войскамі біскуп вырашыў на ўсялякі выпадак прыхаваць скарбец. Досвед рабаўніцтва царкоўных каштоўнасцей у саветаў быў усім вядомы. З новымі літоўскімі ўладамі ў яго разгарэўся чакана канфлікт, тыя дабіваліся ў Ватыкана яго адхілення, пасля прыходу нацыстаў.

3⃣
Яблжыкоўскі быў арыштаваны гестапа, у 1944 - зноў арыштаваны ўжо НКВД і некалькі месяцаў правёў у вязніцы на Лукішках. Па выніку Ялбжыкоўскага вызвалілі, але вымусілі пакінуць Вільню. Ясна, што ніякага жадання распавядаць пра прыхаваныя скарбы ў віленскага біскупа не было.
4. Сутарэнні віленскага кафедральнага сабора дагэтуль захоўваюць сваю галоўную таямніцу - магілу вялікага князя Вітаўта, сляды якой былі канчаткова страчаныя, калі былі Вільня была разрабаваная і спаленая маскоўскімі войскам і ўкраінскімі казакамі ў 1657 годзе.
Калі ў 1931 годзе знайшлі каралеўскую крыпту, то ўсе спадзяваліся, што знойдзецца і пахаванне Вітаўта. Але - не, яшчэ не час."
ад #НаталляАгарэлышава
#БеларусьКраязнаўчая

НАШЫ АСОБЫ.
ЯКУБ НАРКЕВІЧ- ЁДКА.
ПРЫРОДАЗНАЎСТВА.
8 студзеня
нарадзіўся беларускі прыродазнавец і медык Якуб НАРКЕВІЧ-ЁДКА (1848 - 1905).
Прадстаўнік каталіцкага шляхецкага роду Ёдка герба Ліс. Нарадзіўся ў маёнтку Турын Мінскай губерні. Дзяцінства правёў у маёнтку Наднёман Уздзенскага павета. У 1865 г. скончыў Мінскую гімназію. У 1869 г. паступіў на медыцынскі факультэт Парыжскага універсітэта. У другой палове 1871 г. Я.Наркевіч-Ёдка вяртаецца на радзіму. У маёнтку Наднёман ён стварыў метэаралагічную станцыю, распрацаваў спосабы вымярэння патэнцыялу атмасфернай электрычнасці, вынайшаў прылады для бясправоднага прыёму электрамагнітных сігналаў.
З 1892 г. дырэктар арганізаванага ім у маёнтку санаторыя "Над-Нёман" для лячэння паралізаваных і нервовахворых, выкарыстоўваў там уласную методыку дыягностыкі і лячэння электрычнасцю.
Пахаваны на сямейных могілках у в.Наднёман пад Уздой.

БЕЛАРУСЬ У СТАРЫХ ФОТА.
Целеш Вячка. Мінск на старых паштоўках (канец ХІХ - пачатак ХХ ст.). - Мн.: "Беларусь", 1984.
У савецкі час падобнае выданне нагадвала ідэалагічную дыверсію. Целеш не проста надрукаваў фотаальбом з рэдкімі паштоўкамі "буржуазнага перыяду" у гісторыі сталіцы БССР, дадаўшы невялічкія анатацыі да кожнай з іх. Ён павялічыў тыя фрагменты фота, дзе выяўлены людзі. Так, як выглядаюць мінчане на тых здымках - адразу разбурае міф, што «Мінск да рэвалюцыі – губернскае мястэчка, правінцыйнае і нікчэмнае»...
Як сучаснаму мінчаніну заглянуць у мінулае свайго горада? Многае могуць расказаць даследаванні археолагаў, экспанаты музэяў, мемуарныя запісы і ўспаміны старажылаў, старыя гравюры і малюнкі мастакоў. Некаторае ўяўленне пра архітэктуру мінулага даюць будынкі, што захаваліся з тых часоў. Але ўсё гэта яшчэ не дае поўнай карціны ранейшага горада. І вось тут на дапамогу прыходзяць старыя паштоўкі канца XIX —пачатку XX стагоддзя...
#МінскЧасПрастора

ГЕНАДЗЬ КАХАНОЎСКІ.
АРХЕОЛАГ.
8 студзеня -
дзень нараджэння беларускага археолага, краязнаўца Генадзя КАХАНОЎСКАГА (1936 - 1994).
Нарадзіўся ў вёсцы Дамашы Маладзечанскага павета.
Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут у 1963 г. У 1992 г. абараніў першую ў Беларусі доктарскую дысертацыю па крыніцазнаўстве матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага народу. Напісаў і выдаў шэраг кніг па фалькларыстыцы і археалогіі, літаратурна- краязнаўчых нарысаў.
Памёр ва ўзросце 58 гадоў.
#ViktarKaval

АРТУР ЗЕЛЬСКІ.
ГІСТОРЫЯ.
Сёння пасля цяжкай і працяглай хваробы на 56-ым годзе пайшоў з жыцця выдатны гісторык,аўтар ідэі і канцэпцыі музея ў мемарыяльным комплексе "Хатынь", на працягу 15 гадоў - дырэктар мемарыяла Артур Зельскі.
Улюбёны ў сваю справу, неабыякавы чалавек, які зберагаў гісторыю Беларусі і вывучаў яе, рупіўся пра гістарычную памяць і выхаванне моладзі...Аўтар 150 навуковых артыкулаў і манаграфій.
Апошнія гады Артур Гар'евіч мужна змагаўся з анкалагічным захворваннем, але актыўна працаваў, камунікаваў з людзьмі, даваў прыклад чалавечай адданасці сваёй справе, узор аптымізму, асабістых волі і барацьбы. Ён шмат і с задавальненнем даваў інтэрв'ю. Усміхаўся. Ён годна нёс свой Лёс...
СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ 🙏...
Спачуванні сям'і...
https://belta.by/society/view/avtor-idei-i-kontseptsii-muzeja-v-memorialnom-komplekse-hatyn-artur-zelskij-skonchalsja-na-56-m-godu-687465-2025/

ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...
"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."
Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Bocь зaлaдзiлi дaжджы,
Ceў i з xaты нe бяжы.
Toлькi вeчapaм yчopa Пaдмяpзaць cтaў пaнaдвopaк,
Xмapы нeкyды cплылi,
3opы ў нeбe зaцвiлi...
A пacля ўcxaдзiўcя вeцep, Bыў y кoмiнe ўвecь вeчap.
Taк я з гэтым i зacнyў,
A нa paннe, як зipнyў,
– Bocь, здaeццa б, i пaбeг: Бeлы, Бeлы, Бeлы Cнeг.
Beтpy нyднa нe былo,
Haкpyцiлa, нaмялo:
A дaлёкa, A глыбoкa,
A выcoкa, Aж дa вoкaн!
I нa пoлi, I нa гoллi,
Дзe нi глянeш, Дзe нi cтaнeш,
– A-я-яй! Якi cняжoк:
Штo нi cтyпiш, дык cлядoк."
( МАКСІМ ЛУЖАНІН )
Ну вось і будзем спадзявацца на белы, светлы, снежны ранак !
Зіма гуляе з намі - то так, то гэтак, не дае засумаваць і з вопраткай неяк азначыцца : трымаем "пад рукой" і шубу, і дажджавік з парасонам, і гумавыя боты, і цёплыя шапкі з пальчаткамі... А раніца прыйдзе - варожым, які складзецца дзень...
Але, не будзем нагаворваць. Проста скажам "Дзякуй" прайшоўшаму дню і пакладземся спаць.
ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!
Хай будзе спакойна !