Telegram Group Search
#праца

Вакансіі на «Трыбуне»: рэдактар, перакладчык, SEO-спецыялісты


«Трыбуна» адкрывае адразу некалькі вакансій. Шукаюць перакладчыка на замежныя мовы, рэдактара iGaming-раздзела і пачынаючых і прасунутых SEO-спецыялістаў.

Падрабязнасці і кантакты

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Кейс прапагандыста Занковіча

Прапаганда пазіцыянуе Анатоля Занковіча як аднаго з найлепшых на сёння беларускіх кінадакументалістаў. Гэта ў яго сюжэце паказалі кадры з Верамейчыкам, якога В’етнам выдаў КДБ.

Праўда, тэлевізійнікі звяртаюць увагу, што насамрэч Занковіча на АНТ панізілі: 2020 год ён сустракаў на пасадзе дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, а цяпер зноў вярнуўся ў лік шараговых супрацоўнікаў, заўважыла «Наша Ніва».

Падрабязнасці тут

без впн
#замежжа
Італьянская журналістка Чэчылія Сала вяртаецца дадому з іранскага палону

Яе вызваленне стала магчымым дзякуючы «напружанай працы па дыпламатычных і разведвальных каналах» урада Італіі.

Пра вяртанне суайчынніцы паведаміла прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні. Яна ж першай расказала радасную навіну бацькам вызваленай журналісткі.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
#магчымасці

Унікальны анлайн-курс «Пазіцыянаванне вашага СМІ і фандрайзінг ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў» (рэгістрацыя да 15 студзеня)

Запрашаем медыяменеджэраў, рэдактараў і ўсіх тых, хто хоча лепш разбірацца ў такіх важных аспектах працы медыя, як пазіцыянаванне, камунікацыі з аўдыторыяй і фандрайзінг, на два паглыбленыя вэбінары.

Калі:
- 16 студзеня — вэбінар па пазіцыянаванні СМІ.
- 20 студзеня — вэбінар па фандрайзінгу.

Трэнер: Джойс Куаові — экспертка у галіне фандрайзінгу, стратэгічных камунікацый і медыяменеджменту. Выдаўца незалежнага расійскага медыя «Черта» і фандрайзер у праваабарончым праекце «ОВД-Инфо». Мае багаты досвед супрацоўніцтва з незалежнымі медыями і праваабарончымі арганізацыямі з Расіі і Беларусі, дапамагаючы ім выбудоўваць устойлівыя стратэгіі фінансавання і камунікацыі.

Падразябзнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
#праца

«Салідарнасць» шукае вядучага для TikTok (дэдлайн — 15 студзеня)

Вакансія для чалавека, які зможа працаваць на фултайм па-за межамі Беларусі і адказваць за ўвесь цыкл стварэння відэа.

Патрабаванні:

✔️ ведаць грамадска-палітычную павестку Беларусі і разумець, як працаваць з гэтай тэматыкай у сацсетках;

✔️ умець пісьменна і лаканічна складаць сцэнары на беларускай і рускай мовах (іронія і крэатыў — вялікі плюс);

✔️ мантаваць відэа альбо мець жаданне хутка навучацца;

✔️ мець вопыт працы ў кадры і адчуваць сябе ўпэўнена перад камерай;

✔️ сачыць за трэндамі ў TikTok, Instagram і Shorts, разумець спецыфіку гэтых платформаў.

Падрабязнасці і кантакты

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
У «экстрэмісцкі спіс» дадалі Telegram-канал «ГУРНЕВIЧ» і TikTok-акаўнты медыяў

Міністэрства інфармацыі 9 студзеня папоўніла пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сваім сайце.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
#замежжа

Больш за 200 сайтаў з расійскім кантэнтам выдаленыя з пошукавай сістэмы Google

З пошукавай сістэмы Google выдалены 201 сайт, на якіх размяшчаліся расійскія тэлепраграмы, што патрапілі пад сакцыі Еўразвяза.

Пра гэта 7 студзеня паведаміла Камісія Літоўскага радыё і тэлебачання (КЛРТ), піша DELFI.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
#замежжа

У Кітаі рэжысёра-дакументаліста асудзілі на тры з паловай гады турмы за асвятленне пратэстаў супраць цэнзуры

Дакументальны фільм Чэнь Пінліня распавядае пра рух «Белая кніга». Гэтыя пратэсты пачаліся ў адказ на абмежаванні, уведзеныя ў рамках палітыкі супраць COVID-19. Падчас акцый дэманстранты трымалі чыстыя аркушы паперы.

Гэта былі найбуйнейшыя пратэсты ў краіне з 1989 года.

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
#магчымасці

Прэмія News Creator Award для відэажурналістаў (дэдлайн — 15 снежня)

Міжнародны цэнтр для журналістаў ICFJ пры падтрымцы YouTube прымае заяўкі на News Creator Award за выдатныя дасягненні ў галіне незалежнай відэажурналістыкі.

На конкурс прымаюцца відэаматэрыялы з усяго свету. Змест павінен быць сканцэнтраваны ў першую чаргу на навінах, якія цікавяць грамадскасць, і адпавядаць журналісцкім стандартам дасканаласці.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
2025/01/10 03:11:08
Back to Top
HTML Embed Code: