Telegram Group & Telegram Channel
Кнопка-2024. Выбіраем найлепшы падкаст года

🕚 Пачынаем праз 10 хвілін. Вынікі сёння ў 23:00 па Менску.

Знаёмімся з сёлетнімі намінантамі:

🎧 Natatnik — скарбніца выбітных выпускаў пра беларускую мову і культуру, месца, дзе распавядаюць пра таямнічую і прыгожую Беларусь.

🎧 True Crime Hrodna — вы не памыліліся, сапраўдны беларускі тру-крайм на роднай мове ў YouTube. Тут Цёця Іра і Воля Новік абмяркоўваць рэальныя дзікія злачынствы, якія адбываліся ў Гародні.

🎧 Гісторыя на Свабодзе — падкаст, у якім беларускія і замежныя інтэлектуалы разважаюць пра самыя актуальныя пытанні гісторыі Беларусі і суседніх краін. Гэта адказ на «вайну гісторыяў», якую цяпер вядзе беларуская і расейская прапаганда.

🎧 Гістфак — відэападкаст, дзе вядоўцы Даша Палынская і Алесь Кіркевіч расказваюць пра важныя падзеі і цікавосткі ў гісторыі Беларусі, пра якія вы, магчыма, не ведалі.

🎧 Зроблена ў Польшчы — блогеры Кірыл і Максім займальна гутараць па-беларуску пра польскую палітыку. Вельмі актуальна для вялікай беларускай дыяспары ў Польшчы.

🎧 Медиажаба — падкаст пра беларускія медыя, дзе Аляксей Івашкевіч і Аляксей Карпека абмяркоўваюць зашквары і загніванне нашай медыяпрасторы.

🎧 Полчаса кардио — беларускі падкаст пра стасункі, у якіх ёсць секс. Вядучыя Аня Пярова, Ліна Цапава і Максім Паршута весела, інклюзіўна і з карысцю гавораць пра сексуальнае жыццё ў Беларусі.

🎧 Першы Гікаўскі — падкаст у якім блогеры Лёша і Вадзім размаўляюць пра рознае гікаўскае. За гэты год у гасцях пабывалі АйЦіБарада, Мікіта Мелказёраў і спявак Ap$ent.

🎧 Чарговы падкаст — Лёша Івашкевіч і Міхась Ільін весела і бадзёра абмяркоўваць беларускую "павестачку". Як кажуць самі блогеры "гэта як «Гадзіннічак цікае» толькі без Шрайбмана, Сугак і Астапені".

🎧 Цёмны лёс — навукова-гікаўскі падкаст па-беларуску ад Аляксея "АйЦіБарады" Картынніка, дзе сярод гасцей эксперты ў мове эсперанта і гравітацыйных хвалях. Таксама ў Аляксея ёсць круты падкаст пра штучны інтэлект AIA Podcast.

Выбар, які дакладна варта зрабіць

@youtube_by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM

group-telegram.com/youtube_by/12384
Create:
Last Update:

BY YouTube Беларусi

Share with your friend now:
group-telegram.com/youtube_by/12384

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Unlike Silicon Valley giants such as Facebook and Twitter, which run very public anti-disinformation programs, Brooking said: "Telegram is famously lax or absent in its content moderation policy." To that end, when files are actively downloading, a new icon now appears in the Search bar that users can tap to view and manage downloads, pause and resume all downloads or just individual items, and select one to increase its priority or view it in a chat. It is unclear who runs the account, although Russia's official Ministry of Foreign Affairs Twitter account promoted the Telegram channel on Saturday and claimed it was operated by "a group of experts & journalists." Despite Telegram's origins, its approach to users' security has privacy advocates worried. The Russian invasion of Ukraine has been a driving force in markets for the past few weeks.
from us

Telegram YouTube Беларусi
FROM American