Telegram Group Search
Расклад богаслужэнняў у парафіях Заходняга дэканата

• БАРАНАВІЧЫ. Парафія св. роўнапостальных Кірылы i Мятода
а. Зміцер Чарнель, CSsR
Богаслужэнні ў нядзелі адбываюцца ў касцёле айцоў-вэрбістаў (вул. Шаўчэнкі, 6; прыпынак ЦЭЦ):
12.00 — Боская Літургія.

• БРЭСТ. Парафія св. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя
а. Ігар Кандрацьеў +375297247482
Адрас: вул. Дворнікава, 63; +375298000157; +375295256170
Будзённыя дні:
18.00 — Боская Літургія (калі няма святара — служыцца Абедніца)
Нядзеля:
11.00 — Боская Літургія.

• ГРОДНА. Парафія Маці Божай Фацімскай
а. Андрэй Крот, +375297737968
Адрас: вул. Гараднічанская, д. 32а. Тэл. (8-0152) 44-15-61.
https://facimskaja.by/
Панядзелак—пятніца:
18.00 — Боская Літургія.
Нядзеля:
10.00 — Боская Літургія.

• ІВАЦЭВІЧЫ. Парафія Маці Божай Жыровіцкай
а. Віталь Быстроў і дыякан Вячаслаў Гарчакоў
Адрас: вул. Касманаўтаў, 1.
Тэл. +375295215962
Нядзеля:
10.00 — Боская Літургія

• ЛІДА. Парафія сьвятога Язафата
а. Андрэй Крот, +375297737968
Адрас: вул. Каліноўскага, 16.
Нядзеля
16.00 — Боская Літургія.
Расклад богаслужэнняў у парафіях Усходняга дэканата

• ВІЦЕБСК. Парафія Уваскрасення Хрыстовага; Парафія Хрыста Збаўцы
а. Аляксей Варанко
Адрас: вул. 2-я Войкава, 6а. Тэл. (8-0212) 36-18-33.
Нядзеля:
10.00 - Боская Літургія

• ВОРША. Парафія Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы
а. Аляксей Варанко
Богаслужэнні адбываюцца ў касцёле св. Язэпа штонядзелі а 14:00 (вул. Савецкая, 6).

• ГОМЕЛЬ. Парафія Трох свяціцеляў
а. Васіль Ягораў, маб. тэл. (+375-29) 956-95-36
Адрас: Касцёл Нараджэння Божай Маці (вул. Савецкая, 118).
Боская Літургія па нядзелях а 17:00 (1-я і 3-я нядзелі месяца, але па святах бываюць змены)

• МАГІЛЁЎ. Парафія Бялыніцкай іконы Маці Божай
а. Васіль Ягораў, маб. тэл. (+375-29) 956-95-36
Адрас: вул. Лазарэнкі, капліца на каталіцкіх могілках
Нядзеля: 11:00.

• ПОЛАЦК. Парафія святамучаніка Язафата
а. Аляксей Варанко
Адрас: царква св. Параскевы Полацкай, вул. Навасёлаў, 70
Расклад набажэнстваў:
18.30 — Боская Літургія ў вялікія святы сярод тыдня (пасля папярэдняй абвесткі).
Нядзеля
16.00 — Боская Літургія
Расклад богаслужэнняў у парафіях Цэнтральнага дэканата

• МАЛАДЭЧНА. Парафія Хрыста Чалавекалюбцы
Адрас: вул. Віленская, 44
Субота
17.00 — Боская Літургія

• МІНСК. Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
а. Яўген Усошын, маб. тэл. (+375-29) 312-28-26
Адрас: зав. Снежны, 7 (ст. метро "Маладзёжная", прыпынак трал. № 7, 9 "Белпласт").
https://sniezhny.com/
Серада
18.30 — Боская Літургія
Нядзеля
10.00 — Боская Літургія

• МІНСК. Парафія Святога Духа
а. Андрэй Абламейка
Адрас: зав. Снежны, 7 (ст. метро "Маладзёжная", прыпынак трал. № 7, 9 "Белпласт").
Нядзеля
12.00 — Боская Літургія

• МІНСК. Парафія Праведнага Язэпа
архімандрыт Сяргей Гаек
Адрас: вул. Арджанікідзэ, 6 (ст. метро “Аўтазаводзкая”) тэл. (017) 2704615.
Пятніца
18.30 — Боская Літургія (за памерлых)
Нядзеля
10.00 — Боская Літургія
Сайт: svjazep.org

• МІНСК. Парафія св. Мікалая Цудатворцы
а. Аляксандр Шыбека, +375292997241
Адрас: вул. Арджанікідзэ, 6 (ст. метро “Аўтазаводская”) .
пятніца
18.30 — Боская Літургія (за памерлых)
нядзеля
15.00 — Боская Літургія
22 кастрычніка літургічны УСПАМІН св. ЯНА ПАЎЛА ІІ. У МІНСКУ: =у АўТОРАК, 22.10.2024: святочная БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ ў храме Душпастырскага цэнтра Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6) - у 18:30; =у СЕРАДУ, 23.10.2024: святочная БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, 7) - у 18:30. ==ЗАПРАШАЕМ.ЗАПРАШАЕМ.
МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II

О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.

Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.

Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім з вераю ды надзеяй. Амін.
Forwarded from Grodnensis.by
У Навагрудку з удзелам біскупа Зноскі ўшанавалі выбітнага дзеяча Грэка-Каталіцкай Царквы Мітрапаліта Язэпа Руцкага https://grodnensis.by/nawiny/12780-u-navagrudku-z-udzelam-biskupa-znoski-shanavali-vybitnaga-dzeyacha-greka-katalitskaj-tsarkvy-mitrapalita-yazepa-rutskaga.html
🌿 22 кастрычніка 2024 г., у дзень літургічнага ўспаміну сьв. Яна Паўла ІІ, папы Рымскага, Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў Боскую Літургію ў Берасьці. Разам з ім саслужыў а. Віталь Быстроў, дыяканскае служэньне спаўняў Вячаслаў Гарчакоў з парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.

Архімандрыт Сяргей найперш адзначыў, што літургічны ўспамін гэтага сьвятога папы Рымскага адзначаецца ня ў дзень сьмерці, як звычайна для большасьці сьвятых, а ў дзень пачатку ягонага служэньня на пасадзе сьвятога апостала Пятра ў Рыме. Узгадваць духоўную спадчыну гэтага Наступніка сьвятога апостала Пятра і прасіць яго малітоўнага заступніцтва асабліва сымбалічна ў Берасьці, дзе апекунамі грэка-каталіцкай парафіі зьяўляюцца браты-апосталы Пятро і Андрэй – заступнікі хрысьціянскага Захаду і Ўсходу, і дзе ў 1596 годзе была абвешчана царкоўная Унія.

Апостальскі Адміністратар грэка-католікаў Беларусі ў сваім казаньні падкрэсьліў, што ў служэньні і навучаньні сьвятога папы Яна Паўла ІІ тэма еднасьці Царквы, захаваньня для Паўсюднай Царквы каштоўнай спадчыны хрысьціянскага Ўсходу займала надзвычай важнае месца. На пантыфікат папы Яна Паўла ІІ прыйшлося адраджэньне Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў, у тым ліку і нашай Царквы ў Беларусі. Для хрысьціянаў Усходніх Цэркваў сярод розных важных прамоваў і дакументаў сьвятога папы Яна Паўла ІІ асаблівым дарам стала яго Апостальскае Пасланьне «Orientale Lumen – Сьвятло Ўсходу» (1995 г.). Гэтае навучаньне і дагэтуль надзвычай актуальнае для ўсіх вернікаў усходняй традыцыі.

Архімандрыт Сяргей расказаў таксама пра візіт у Рым з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным і аўдыенцыю ў папы Яна Паўла ІІ. Гэтая сустрэча 28 чэрвеня 2004 г. натхніла пісьменьніка на стварэньне кнігі «Вяльмуе Бог абраньнікаў сваіх», якая стала своеасаблівым творчым паклонам пашаны паэта папу Яну Паўлу ІІ. У гэты паэтычны зборнік увайшлі вершы Рыгора Барадуліна і яго пераклад на беларускую мову «Рымскага трыпціха» – паэтычных разважаньняў Яна Паўла ІІ.

Айцец Сяргей зачытаў прысутным на набажэнстве вернікам радкі з гэтага зборніка Рыгора Барадуліна і падараваў у парафіяльную бібліятэку фотаальбом, прысьвечаны папу Яну Паўлу ІІ.
Літургічны ўспамін сьв. папы Яна Паўла ІІ у Берасьці.
Калі і як нарадзіўся гурт "Святло Усходу"? Колькі год музычнай адукацыі агулам маюць удзельнікі гурта? Адкуль бяруцца новыя спевы? Чаму хіт "Маці Божая ў Барунах" падобны да малітвы? Што самае складанае ў супольнай творчасці для ўдзельнікаў, кожны з якіх мае працу, хобі і сям'ю? Пра спевы, сакрэты сямейнага жыцця і "ўнутраную кухню" калектыву расказваюць Сяржук Раюнец, Арцём Сітнікаў і Алесь Палуйка.
https://youtu.be/H3lb62ctARc?feature=shared
"О, МАРЫЯ, МАЦІ ЗБАЎЦЫ" Ноты для песні ў гонар Барунскай Багародзіцы
2024/12/23 07:55:44
Back to Top
HTML Embed Code: