Forwarded from Матуля Беларусь
НАША ВЕРА.
РЭЛІГІЙНАЕ КРАЯЗНАЎСТВА.
ЛІДЧАНІН ЛЕАНІД ЛАЎРЭШ : НОВЫЯ ВЫДАННІ.
Вынік шматгадовай працы,новая кніга:
Лаўрэш, Л. Л. Лаўрэш, Г. І. "Там, дзе спыніўся час… Лідскія гістарычныя некропалі" Л. Л. Лаўрэш, Г. І. Лаўрэш, 2024. - 222 с.
"500 гадоў царкве. Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс"
Л. Л. Лаўрэш. - Гродна: "ЮрСаПрынт", 2017. - 114 с.: іл.
https://pawet.net
Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш (нар.1 сакавіка 1963, Ліда) — беларускі пісьменнік і краязнавец, незалежны даследчык.
Распрацоўвае канфесійную гісторыю Лідчыны,аўтар артыкулаў пра асобныя прыходы, храмы і капліцы. Зрабіў уклад у царкоўнае краязнаўства. Першым у Беларусі, заняўся царкоўным краязнаўствам уніяцкай царквы.У кнізе «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне» (2012) паказаў у кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў царкоўна-рэлігійныя працэсы на Лідчыне ў XVI—XX ст., апісаў адбітак стварэння, дзейнасці і ліквідацыі ўніяцкай царквы ў Беларусі на гісторыі Лідчыны. Кніга заснавана на багатым факталагічным матэрыяле.

Вялікая Вячэрня на 21-ю нядзелю па Сьв. Тройцы і Айцоў VII сусьветнага сабора, 13 кастрычніка
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/207-viacernia-ton-4.html
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/207-viacernia-ton-4.html
Audio
У сённяшняй рубрыцы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае праламляць творчасць Адама Бабарэкі праз яго адносіны да Бога і хрысціянскай веры.
Forwarded from Grodnensis.by
У Барунах усклалі кароны на цудадзейны абраз Маці Божай
https://grodnensis.by/nawiny/12764-u-barunakh-usklali-karony-na-tsudadzejny-abraz-matsi-bozhaj.html
https://grodnensis.by/nawiny/12764-u-barunakh-usklali-karony-na-tsudadzejny-abraz-matsi-bozhaj.html
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 4 – 20 кастрычніка
панядзелак-серада
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
20 кастрычніка, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 4 – 20 кастрычніка
панядзелак-серада
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
20 кастрычніка, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
16 кастрычніка 2024: 46-я гадавіна абрання папам Яна Паўла ІІ (абраны 16 кастрычніка 1978.; уступіў на Рымскі Пасад 22 кастрычніка 1978 г.)
Forwarded from Vatican News па-беларуску
Рым: навуковец з Беларусі на форуме аб Мітрапаліце Руцкім
Некаторыя міфы, якія ўзніклі вакол пытання аб паходжанні ўраджэнца Навагрудчыны, грэка-каталіцкага Мітрапаліта Язэпа Руцкага, былі развенчаны падчас міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая праходзіць у Рыме.

ДНІ ЎСПАМІНУ БЕРАСЦЕЙСКАГА ЎНІЙНАГА САБОРУ 1596 г. =Унійны Сабор у Берасці праходзіў 16-18 кастрычніка 1596 г. Штогадовы ўспамін гэтага Сабору ў грэка-каталіцкіх парафіях ды супольнасцях у Беларусі - гэта дні малітвы і духоўнага асэнсавання словаў Сімвала Веры "Веру ў адзіную, святую, паўсюдную і апостальскую Царкву". ===Боская Літургія ў МІНСКУ: =16 кастрычніка - у Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі: 18:30; =17 кастрычніка - у Парафіі св. Мікалая: 09:30; =18 кастрычніка - у Парафіі Прав. Язэпа: 18:30.
У НАВАГРУДКУ УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ МІТРАПАЛІТА ЯЗЭПА РУЦКАГА =18 кастрычніка 2024 ў Фарным касцёле Перамянення Госпада ў Навагрудку была асвячаная памятная табліца з нагоды 450 гадавіны нараджэння грэка-каталіцкага мітрапаліта Язэпа Руцкага, уражэнца Навагрудскай Зямлі: "Сыну Зямлі Навагрудскай, Мітрапаліту Іосіфу Вельямін - Руцкаму, Выдатнаму дзеячу Уніяцкай Царквы, стваральніку Ордэна базільянаў, багаслову, асветніку, пісьменніку - у 450-ую гадавіну нараджэння". (Табліцу ўфандаваў грэка-каталіцкі вернік Віктар Малежык).==У 18:00 гадз. св. Імшу ўзначаліў Біскуп Андрэй Зноска, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, казанне прамовіў протапрэзбітар Андрэй Крот з Гародні, асвяціў табліцу Архімандыт Сяргей (Гаек). ==Урачыстасць супала з 50-тай гадавінай Хросту настаяцеля храму - ксяндза дэкана Яна Балтрукевіча. Яму "Многія ды шчасныя леты!"
Вялікая Вячэрня на 22-ю нядзелю па Сьв. Тройцы, 20 кастрычніка
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/196-viacernia-ton5.html
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/196-viacernia-ton5.html
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 21-27 кастрычніка
панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
22 кастрычніка, аўторак
Св. Яна Паўла ІІ, Папы Рымскага
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
27 кастрычніка, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 21-27 кастрычніка
панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
22 кастрычніка, аўторак
Св. Яна Паўла ІІ, Папы Рымскага
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
27 кастрычніка, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
Мы молімся да Таго, Хто, – як кажа Госпад, – ведае, што нам патрэбна, перш чым мы папросім (пар. Мц 6, 7-8)
Мы маглі б здзіўляцца, чаму да малітвы нас заахвочвае Той, Хто ведае нашыя просьбы, перш, чым мы папросім Яго, калі б мы не памяталі, што наш Бог і Госпад не хоча такім чынам даведацца пра нашыя патрэбы, бо дасканала іх ведае, але праз малітву хоча ажывіць нашае жаданне, каб мы ўмелі прыняць тое, што ён пажадаў нам даць. Чаму Святое Пісанне кажа нам: «Адкрыйцеся і вы. Не хадзіце пад чужым ярмом з няверуючымі!» (пар. 2 Кар 6, 13-14).
Гэты вялікі дар, якога «вока не бачыла», бо ён не мае колеру, «і вуха не чула», бо ён не з’яўляецца гукам, «і не спазнала сэрца чалавека» (пар. 1 Кар 2, 9), бо менавіта сэрца чалавека павінна туды ўвайсці, мы прымем яго больш плённа, калі нашая вера будзе больш моцнай, нашая надзея больш непахіснай, а жаданне больш гарачым.
У гэтай веры, надзеі і любові мы няспынна молімся з непагасным жаданнем. Аднак у вызначаных гадзінах і абставінах мы таксама словамі звяртаемся да Бога, каб праз пасрэдніцтва гэтых знакаў нагадаць самім сабе, наколькі мы ўзраслі ў святым жаданні, і каб яшчэ больш заахвоціць нас памнажаць яго. Чым больш жывым будзе жаданне, тым большы будзе плён. Таму словы Апостала: «Няспынна маліцеся» (1 Тэс 5, 17) азначаюць не што іншае, як няспыннае жаданне атрымаць шчаслівае жыццё ад Таго, Хто можа яго даць. Бо не можа быць шчаслівага жыцця па-за вечным.
Св. Аўгустын

Forwarded from Адвечная думка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Audio
У нашай рубрыцы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з творчасцю беларускага пісьменніка Адама Бабарэкі.